Гэтую страву згадваюць яшчэ ў хроніках Генрыха Латвійскага – XII стагоддзе.Здымаю капялюш і бягу па бараніну.
Тэг: рагу
Венгрыя: Папрыкаш (Paprikás)
Калі казаць простымі словамі, папрыкаш (Paprikás) — гэта мясное ці нават рыбнае рагу на смятанным соусе, запраўленае папрыкай. Нягледзячы на тое, што мяса з папрыкай у Венгрыі гатавалі здаўна,… Read more “Венгрыя: Папрыкаш (Paprikás)”
Італія: Канелоні з мясам (Cannelloni di carne)
Неяк у краме стаў сведкам забаўнай сцэны. У аддзеле з макаронамі маленькі хлопчык паказваў на канелоні і дапытваўся: “Мама, мама, а чаму гэтыя макароны такія вялікія? Яны ж… Read more “Італія: Канелоні з мясам (Cannelloni di carne)”
Англія: Сц’ю (Stew) – на прыкладзе сц’ю з індычкі (Turkey Stew)
Тушэнне ежы (ў Агліі гэта мае назьву сц’ю) – адзін з самых старажытных спосабаў гатавання. У часе раскопак у Японіі навукоўцы знайшлі збаны са слядамі тлушчу разнастайных рыб і… Read more “Англія: Сц’ю (Stew) – на прыкладзе сц’ю з індычкі (Turkey Stew)”
Польшча + Беларусь + Літва: Бігас (Bigos, Bigusas)
Нягледзячы на тое, што бігас быў вельмі распаўсюджаны ў сярэднявеччы на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай, ён лічыцца польскай нацыянальнай стравай і неапраўдана падзабыты на абшарах Беларусі і… Read more “Польшча + Беларусь + Літва: Бігас (Bigos, Bigusas)”
Балгарыя: Яхнія папоўская з ялавічыны (Попска яхния с говеждо-телешко)
Слова «яхнія» паходзіць ад персідскага yagh hini (تاس کباب) – тушаны.
Яхнія ўяўляе з сябе страву з тушанага мяса і гародніны, зробленую па тэхналогіі, блізкай да абсмажвальных супоў усходняй кухні: спачатку ўсё асобна абсмажваецца, а затым усё разам тушыцца.
Турэцкі ўплыў на балгарскую кухню, так бы мовіць…
Папярэджваю: у папоўскай яхніі абавязковы інгрэдыент – цыбуля-сеянка.
А чысціць яе – проста ПЕКЛА!
Раю дастаць з антрэсолі маску для сноркелінгу…
Венгрыя: Баграч гуяш (Bogrács Gulyásleves) – суп-гуляш
«Гуяш» перакладаецца як «пастух» (паходзіць ад слова «gulya» – статак), ну а «баграч» (bogrács) азначае «кацёл». Класічная мадзярская страва пастухоў, вядомая з IX стагоддзя.
Першапачаткова гатавалася як как густое мясное рагу – «Gulyás hus», але пазней трансфармавалася ў сёрбава – «Gulyásleves», якое варылі на адкрытым агні, у кацялку, з мяса і мясцовай гародніны.
Ну а падобная да гуляша галоўная страва ў Венгрыі цяпер – гэта пёркёльт, «Pörkölt».
Дарэчы, папрыка з’явілася ў рэцэпце гуляша толькі ў XVI, а бульба і памідоры – у XVII стагоддзі.
Стравы, падобныя да венгерскага пёркёльту, але называныя «гуляшом», існуюць амаль ва ўсіх краінах Еўропы і нават у Эфіёпіі, дзе гатуюць рыбны гуляш (asa gulaš).
👆Цікавы факт: адзін з кулінарных сімвалаў Венгрыі – папрыка – набыла папулярнасць у краіне толькі пасля харчовага эмбарга на чорны перац у часе Напалеонаўскіх войн.