Італія: Канелоні з мясам (Cannelloni di carne)

Неяк у краме стаў сведкам забаўнай сцэны. У аддзеле з макаронамі маленькі хлопчык паказваў на канелоні і дапытваўся: “Мама, мама, а чаму гэтыя макароны такія вялікія? Яны ж нават у рот не ўлезуць!..”

Адказваем.
Малады чалавек, усё проста – іх фаршыруюць. А потым ядуць па кавалачках.

Фаршыраваныя макароны, альбо «maccheroni ripieni», былі вядомыя яшчэ ў XVIII стагоддзі. Рабілі іх з прастакутнікаў свежай пасты, на якую накладвалі начынку (часта салодкую) і скручвалі ў трубачку.
Ну а сваё сучаснае імя і форму канелоні атрымалі ўжо на пачатку XX стагоддзя.

Дзіўна, але італьянскія канелоні прабраліся ў іспанскую Каталонію, удала там прыжыліся і зрабіліся традыцыйнай стравай на дзень Святога Стэфана, які адзначаецца шмат у якіх краінах Еўропы адразу пасля Раства – 26 снежня.
Макароны ў выглядзе вялікіх трубак (ці, як іх называюць у Каталоніі, «каналонс») аказаліся ідэальным месцам, куды можна запіхаць мяса, што засталося пасля каляднага стала.

Пакінуць каментар