Венгрыя: Папрыкаш (Paprikás)

Калі казаць простымі словамі, папрыкаш (Paprikás) — гэта мясное ці нават рыбнае рагу на смятанным соусе, запраўленае папрыкай.

Нягледзячы на тое, што мяса з папрыкай у Венгрыі гатавалі здаўна, вынаходнікам сучаснага папрыкашу лічыцца французскі кухар Ёжэф Маршаль старэйшы (1832-1914), які вырабляў усялякае смакоцце для імператара Францыі Напалеона IIIэрцгерцага Аустрыйскага Альберта і караля Венгрыі Франца Юзафа I.
Як вядома, Венгерская нацыянальная кухня можа быць даволі вострай, і мэтр Маршаль прыдумаў змякчаць яе смятанай на нямецкі капыл.

З цягам часу папрыкаш распаўсюдзіўся па ўсёй Венгрыі, у больш багатых сем’ях страву гатавалі з ялавічыны ці бараніны, ну а паспаліты люд рабіў яго з курыцы.

Цяпер жа папрыкаш традыцыйна гатуюць з белага мяса — птушкі, цяляціны, ягняціны, а таксама з рыбы (толькі прэснаводнай, часцей за ўсё рэкамендуюць сама) і нават з грыбоў.

Пакінуць каментар