Чэхія: Часнэчка (Česnečka) (часнаковы суп)

Тройка найпапулярнейшых чэшскіх супоў, якія можна сустрэць практычна ў кожнай чэшскай забягалаўцы, – гэта часнэчка (česnečka), цыбулачка (cibulačka) і гуляшова палеўка (gulašova polevka).

На пытанне, калі ў Чэхіі з’явілася часнэчка, чэхі адказваюць: «Калі піва з’явілася, тады і часнэчка. На выпадак пахмелля…» Робім высновы!😉

Латвія: Свініна па-курляндску (Kurzemes strogonovs) (свініна з салёнымі агуркамі)

Кurzemes – гэтак у Латвіі называюць Курляндыю. Ну а назва «strogonovs» паходзіць ад прозвішча расійскага графа Аляксандра Строганава – таго самага, у гонар якога назвалі іншую вядомую страву, «бефстроганаў».

Дарэчы, арыгінальны рэцэпт бефстроганава (альбо ялавічыны па-строганаўску) быў страчаны, і ўсе сучасныя рэцэпты ўзноўленыя рэканструктарамі на падставе розных крыніц…

Але сёння мы не пра яго, а пра Кurzemes strogonovs.

Украіна: Боршч рыбны

Далёка не ўсе ведаюць, што ў знакамітага ўкраінскага баршчу ёсць вегетарыянская версія – рыбны боршч.

Каб смак у рыбнага баршчу атрымаўся яркі і насычаны, пажадана выкарыстоўваць скумбрыю. Якая, дарэчы, раней лавілася ў Чорным моры ў прамысловых маштабах, а ў 70-х гадах мінулага стагоддзя ўзяла і кудысьці знікла.
Але, калі не падабаецца своеасаблівы яркі смак скумбрыі, яе можна замяніць на якую-небудзь іншую рыбу.

Арменія: Схторац бадражан (баклажаны з часнаком)

Страва стала папулярнай шмат у чым дзякуючы савецкім кнігам пра кухню народаў СССР.

«Схторац» (սխտոր) перакладаецца як «часнок», ну а «бадражан» (բադրիջան) – як «баклажан». Але па-армянску «баклажан» – гэта яшчэ і «смбук» (սմբուկ).
Вось і думай, як правільна…

Іспанія: Смажаніна з бычыных хвастоў (Rabo De Toro Estofado)

Tушаныя бычыныя хвасты былі вядомыя яшчэ ў Старажытным Рыме. Рымскі гурман Марк Гавіюс Апіцый у I стагоддзі нашай эры апісаў такі рэцэпт у кнізе «De Re Coquinaria» (Мастацтва кулінарыі).

Іспанцы, безумоўна, лічаць самым правільным менавіта свой традыцыйны рэцэпт, што набыў найбольшую папулярнасць у XVII – XIX стагоддзях у Кардове, у часе росквіту карыды. Маўляў, смажаніну гатавалі з хвастоў баявых быкоў, якія пацярпелі паразу на арэне (гэта легенда).

У базавым рэцэпце з гародніны прысутнічаюць толькі цыбуля, часнок і морква, а замест памідораў і перцу часам проста заліваюць таматавы соус.

Далей – пашыраны варыянт з натуральнымі памідорамі і перцам, плюс салера і цыбуля-парэй.

Узбекістан: Машхурда (абсмажвальны рысавы суп з машам)

«Хурда» – так ва Узбекістане часта называюць розныя супы з рысам.
«Машхурда», адпаведна, – суп з рысам і машам.

Ёсць і іншая версія паходжання назвы: нібыта слова «хурда» паходзіць ад персідскага слова «хурдам» (есці).
Тады «машхурда» перакладаецца як «будзем есці маш». Таксама інфарматыўна.🙂

Суп прыйшоў з уйгурскай кухні. На кухню Узбекістана наогул моцна паўплывала кітайская, а асабліва суседская уйгурская кухня.

Машхурда, як і многія абсмажвальныя супы Сяредняй Азіі, звычайна гатуецца ў казане.
Пры адсутнасці казана цалкам дапушчальна зрабіць абсмажку ў wok на моцным агні, а сам суп ужо гатаваць у рондлі.

У базавым варыянце з гародніны выкарыстоўваюць толькі цыбулю, часнок і рэпу.
Ніжэй – пашыраны варыянт з дадаткам морквы, памідораў і салодкага перцу.