Балгарыя: Бабовы суп па-манастырску (Боб Чорба по манастирски)

Ящчэ адiн рэцэпт балгарскага супу з фасолi ды сезоннай гародніны – бабовы суп, але па-манастырску.
Інгрэдыенты могуць змяняцца ў залежнасці ад сезону, але база – заўсёды бабы ці фасоля. Можна выкарыстоўваць як адзін гатунак, так і некалькі розных.

Дарэчы, у супах балгарскай манастырскай кухні амаль ніколі нічога не абсмажваюць і нічым не запраўляюць (акрамя воцату). Ну а калі цыбулю і моркву ўсё ж абсмажыць, а суп заправіць ёгуртам, – атрымаецца амаль звычайная боб-чорба.

Балгарыя: Бабовы суп (Боб Чорба)

Можна рабіць з любых бабовых – з сумесі бабоў і фасолі, толькі з бабоў ці толькі з фасолі.
Суп, прыгатаваны выключна са струковой фасолі, кранальна называюць «зелен боб чорба».

Італія (Сіцылія): Паста з баклажанамі (Pasta alla Norma)

Самая папулярная сіцылійская паста, асабліва ў Катаніі.

Крыніцы сцвярджаюць, што яе назвалі ў гонар оперы Вінчэнца Беліні «Норма».
Выглядае на тое, што гэта не жарт: кампазітар Беліні быў родам з Катаніі, а яго лірычная трагедыя ў двух актах «Норма» пасля прэм’еры ў XIX стагоддзі стала шалёна папулярнай.
Выраз «Alla Norma!» увайшоў ва ўжытак як праява навышэйшага захаплення.
Лічыцца, што менавіта так паста з баклажанамі набыла сённяшнюю назву – «Pasta alla Norma». Маўляў, каштуючы яе, наведнікі рэстаранаў не маглі стрымацца: «Гэта ж проста Норма нейкая!!!»…

Украіна: Агурочнік

Пераканаўчы ўкраінскі адказ рускаму расольніку.

Гэты рэцэпт я выпадкова напаткаў у кнізе «Савецкая нацыянальная і замежная кухня» аўтарства А. Ціцюнніка. Іншых згадак пра гэткі суп я нідзе і ніколі не сустракаў.
Магчыма, першапачаткова, акрамя салёных агуркоў, у яго дадавалі агурковую траву – гуркоўнік – замест шпінату/салаты.

Блізкі Усход (левантыйская кухня): Хумус

Хумус (па-арабску حُمُّص, на іўрыце חומוס) – традыцыйная закуска левантыйскай кухні, якая ўключае ў сябе кухні Ярданіі, Лівана, Ізраіля, Ірака, Палестыны, Сірыі і паўднёвай Турцыі.

Слова «хумус» паходзіць ад арабскага «حُمُّص»‎, на лацініцы – «hummus», што і азначае «нут». Ну а паста тахіні (тахіна ці тхіна ў розных мовах) – гэта другі асноўны складнік хумусу, таму поўная яго назва на арабскай – «Хумус бі тахіні».

Самую першую згадку рэцэпта хумусу знайшлі ў Каірскіх кулінарных кнігах трынаццатага стагоддзя.

Францыя: Цыбульны суп (Soupe à l’oignon)

Цыбульны суп быў вядомы і папулярны яшчэ ў Рымскай імперыі, таму падобныя супы ёсць шмат у якіх еўрапейскіх кухнях. Напрыклад, тасканская «карабачча» ці чэшская «цыбулачка» – пра тое ж.

Сучасная французская версія гэтага супу, як сцвярджаюць знойдзеныя дакументы, узнікла ў Парыжы ў XVIII стагоддзі з ялавічнага булёну і карамелізаванай цыбулі.
Легенда ж сцвярджае, што суп вынайшаў асабіста кароль Людовік XV. Маўляў, аднойчы яму давялося нечакана заначаваць у сваім паляўнічым доміку. Высветлілася, што з ежы ў яго пад рукой толькі цыбуля, масла і шампанскае. Знаходлівы манарх засамжыў на масле цыбулю, заліў шампанскім і закіпяціў – так і атрымаўся самы першы французскі цыбульны суп.

Рэпутацыя цыбульнага супу была крыху падмочана ў сярэднявеччы. Пах цыбулі добра маскаваў пах алкаголю, і часам несвядомыя, але прыстойныя парыжане ўпотай убабахвалі ў суп кубачак-другі каньячку і без нічога ніякага праводзілі вечар у рэспектабельнай кампаніі. За гэта soupe à l’oignon заслужыў мянушку «суп п’яніц». Кубкамі мы алкаголь уліваць не будзем, але з павагі да традыцыі крыху плюхнем.😉

Эстонія: Хернэкартуліпудэр (Herne Kartulipuder) (гарохава-бульбяная каша)

Тут усё проста: «hernes» – гарох, «kartul» – бульба, «puder» – каша.

Нечаканае спалучэнне простых прадуктаў ператвараецца ў адну з найцкавейшых этонскіх страваў.

Дарэчы, слова «kartul» звычайна выкарыстоўваюць у кантынентальнай Эстоніі, а на выспах звычайна кажуць «tuhlid» (тухлід).