Назву атрымала ў гонар свайго стваральніка, шэф-кухара Люсьена Аліўе, які трымаў у Маскве на пачатку 60-х гадоў XIX стагоддзя рэстаран парыжскай кухні «Эрмітаж». Першапачаткова салата была зусім… Read more “Расія: Салата «Аліўе»”
Author: Anatol
Таджыкістан: Муркабоб (курыная смажаніна)
У перакладзе з таджыкскай «мург» азначае «курыца», «кабоб» – «смажаная».
У прынцыпе, звычайная курыная смажаніна ў казан-стылі. Але як гучыць!
Грузія: Шэшамадзі (суп з чырвонай фасолі з бульбай)
Густы сытны суп, які ядуць і гарачым, і халодным.
Падыходзіць для веганаў.
Венгрия: Салат из огурцов по-венгерски (Uborkasalata)
Салат очень популярен в Венгрии – достаточно в гугле набрать «Uborkasalata» и посмотреть количество результатов.
Таким же образом готовят еще и помидоры с красным луком, но «Uborkasalata» – это классика..
Мексіка: Бурыта (Burrito)
Бурыта – гэта тарцілья (аладка), часцей за ўсё пшанічная, у якую загорнута якая-небудзь начынка. «Бурыта» перакладаецца як «вослік».
У паездках на аслоў грузілі згорнутыя коўдры для начлегу – менавіта да іх і падобна бурыта, кажа адна з версій паходжання назвы.
Паводле іншай, як на восліка можна нагрувасціць розных клункаў, так і ў бурыта можна напхаць шмат рознай начынкі – адсюль і назва.
Ёсць яшчэ і трэцяя версія, у якой вулічны гандляр ежай прадаваў загорнутыя ў тарцільі мяса з гароднінай бедным дзецям у дзяржаўнай сярэдняй школе. Прадаваў нядорага, ласкава прыгаворваючы: «Трымай, бурыта!». А на слэнгу «бурыта» нібыта азначае не толькі «вослік», але і «гарэза».
Некаторыя мексіканскія кухары лічаць бурыта падвідам така і называюць яго «запячатаны така». З іншага боку, така можна назваць «адкрытым бурыта». Адным словам, ясна, што така і бурыта – блізкія сваякі.
Расія: Кабачковая ікра
Кожнае лета час ад часу падыходзіць які-небудзь блізкі альбо не вельмі сваяк/знаёмы і па-змоўніцку пытае: «Вам часам кабачкі не патрэбныя? Так шмат вырасла, і такія добрыя… Можа,… Read more “Расія: Кабачковая ікра”
Літва: Жамойцкі халаднік са смажаным селядцом
Паходзіць з Жамойці на паўночным захадзе Літвы, па-літоўску назва гучыць як «zemaitijos šalta sriuba su silke».
Упершыню пакаштаваў у Паланзе, у кафэшцы «Lietuvos rytas», і быў здзіўлены і зачараваны незвычайнай свежасцю супчыка. З таго часу гэта адзін з маіх улюбёных халаднікоў.
Дарэчы, не бойцеся смажанага селядца – гэта зусім не страшна.