Расія: Салата «Аліўе»

Назву атрымала ў гонар свайго стваральніка, шэф-кухара Люсьена Аліўе, які трымаў у Маскве на пачатку 60-х гадоў XIX стагоддзя рэстаран парыжскай кухні «Эрмітаж».

Першапачаткова салата была зусім іншай  з рабчыкамі і ракавымі шыйкамі, але ж і з бульбай, і з маянэзам. А агуркі былі свежыя.

За мяжой аліўе вядомы як «руская салата»:
• Фрaнцыя: «Salade Russe»
• Іспанія: «Ensalada Rusa»
• Балгарыя: «Руска салата»
• Турцыя: «Rus Salatasi»

А ў Расіі аліўе часта немудрагеліста і сціпла называюць «мясной салатай».🙂

Пакінуць каментар