Расія: Салата «Аліўе»

Назву атрымала ў гонар свайго стваральніка, шэф-кухара Люсьена Аліўе, які трымаў у Маскве на пачатку 60-х гадоў XIX стагоддзя рэстаран парыжскай кухні «Эрмітаж».

Першапачаткова салата была зусім іншай – з рабчыкамі і ракавымі шыйкамі, але ж і з бульбай, і з маянэзам. А агуркі былі свежыя.

За мяжой аліўе вядомы як «руская салата»:
• Фрaнцыя: «Salade Russe»
• Іспанія: «Ensalada Rusa»
• Балгарыя: «Руска салата»
• Турцыя: «Rus Salatasi»

А ў Расіі аліўе часта немудрагеліста і сціпла называюць «мясной салатай».🙂

Ніжэй – сучасны варыянт з падвэнджанай курынай паляндвіцай, замарожаным гарошкам, а таксама з марынаваным і свежым агурком.

  • мяса – 250 г (гэта можа быць вяндліна, шынка, вараная кілбаса, вараны язык і г. д.)
  • зялёны гарошак – 250 г (можа быць марынаваны альбо замарожаны)
  • яйкі – 2 шт.
  • морква – 2 сярэдніх
  • бульба – 3-4 сярэдніх
  • агуркі/карнішоны – па аб’ёме як бульбы (могуць быць салёныя, марынаваныя ці свежыя, ці ўсё разам)
  • зеляніна – па жаданні (кроп, пятрушка)
  • маянэз
  • соль

Калі выкарыстоўваецца замарожаны зялёны гарошак – адварыць да мяккасці.
Зварыць яйкі ўкрутую.
Зварыць бульбу і моркву да мяккасці ў злёгку падсоленай вадзе – пажадана асобна, бо час варкі розны:

Нарэзаць бульбу на кубікі, адправіць у салатніцу:

Моркву нарэзаць на кубікі і адправіць у салатніцу:

Курыную паляндвіцу таксама на кубікі і ў салатніцу:

Тое ж самае са свежымі агуркамі:

І з марынаванымі агуркамі:

І з яйкамі:

Зялёны гарошак наразаць на кубікі не трэба – проста дадаць у салатніцу:😉

Старанна перамяшаць:

Заправіць маянэзам, праверыць на соль:


Часама дадаюць зеляніну, але, у прынцыпе, салата самадастатковая.

💡Калі выкарыстоўваецца кансерваваны гарошак, вадкасцю можна рэгуляваць сакавітасць салаты.

Перад падачай можна дадаць дробна нарэзаную рэпкавую цыбулю. Але адразу класці яе не варта – салата будзе хутка псавацца.

Можна дадаць дробна нарэзаны ачышчаны яблык (пажадана кіслы) – 1 шт.


Дарэчы, адна з самых папулярных у Польшчы салатаў – «Sałatka jarzynowa» (перакладаецца як «салата з гародніны») – уяўляе з сябе аліўе без мяса, але з дадаткам гарчыцы.

Пакінуць адказ