У першапачатковым варыянце кесадылья (quesadilla, ад іспанскага «queso» – «сыр») – гэта проста кукурузная тарцілья, складзеная напалам і начыненая сырам, а затым абсмажаная на патэльні. Цяпер гэта… Read more “Мексіка: Кесадылья (Quesadilla) – аладка з сырам і дадаткамі”
Тэг: мексика
Мексіка: Бурыта (Burrito)
Бурыта – гэта тарцілья (аладка), часцей за ўсё пшанічная, у якую загорнута якая-небудзь начынка. «Бурыта» перакладаецца як «вослік».
У паездках на аслоў грузілі згорнутыя коўдры для начлегу – менавіта да іх і падобна бурыта, кажа адна з версій паходжання назвы.
Паводле іншай, як на восліка можна нагрувасціць розных клункаў, так і ў бурыта можна напхаць шмат рознай начынкі – адсюль і назва.
Ёсць яшчэ і трэцяя версія, у якой вулічны гандляр ежай прадаваў загорнутыя ў тарцільі мяса з гароднінай бедным дзецям у дзяржаўнай сярэдняй школе. Прадаваў нядорага, ласкава прыгаворваючы: «Трымай, бурыта!». А на слэнгу «бурыта» нібыта азначае не толькі «вослік», але і «гарэза».
Некаторыя мексіканскія кухары лічаць бурыта падвідам така і называюць яго «запячатаны така». З іншага боку, така можна назваць «адкрытым бурыта». Адным словам, ясна, што така і бурыта – блізкія сваякі.