Украіна: Кулеш прасяны, плюс кулеш прасяны з курыцай

Слова «кулеш» пайшло ад венгерскага слова «кёлеш» (кoeles) – проса. Можна прыгатаваць з розных крупаў, але прасяны – гэта класіка.  Ёсць, дарэчы, беларускі кулеш – даволі вадкая… Read more “Украіна: Кулеш прасяны, плюс кулеш прасяны з курыцай”

Грузія: Чахахбілі – курыца ў таматным соусе

Чахахбілі перакладаецца як «рагу з фазана». Па-грузінску хахобі – фазан. Упершыню рэцэпт чахахбілі быў апублікаваны ў кулінарнай кнізе вядомай грузінскай пісьменніцы, паэтэсы і аўтаркі першага фемінісцкага маніфесту Барбары… Read more “Грузія: Чахахбілі – курыца ў таматным соусе”

Грузія: Чыхіртма (ჩიხირთმა) – густы мясны суп з лёгкай кіслінкай

Галоўная фішка супу – практычна поўная адсутнасць гародніны (акрамя рэпкавай цыбулі), плюс два загушчальнікі: спачатку мучная заправа, потым дадатковае загушчэнне яечна-кіслай заправай.Дарэчы, тэхніка ўзбівання яйка з чымсьці кіслым… Read more “Грузія: Чыхіртма (ჩიხირთმა) – густы мясны суп з лёгкай кіслінкай”

Тайланд: Том Кха Гай (Tom Kha Gai) – какосавы суп з калганам і курыцай

Суп называецца Tom Kha Gai, альбо Tom Kha Kai – сустракаюцца абодва варыянты. Па-тайску назва выглядае як «้มข่าไก่». Перакладаецца ўсё гэта вельмі літаральна: «Tom (том)» – варыць,… Read more “Тайланд: Том Кха Гай (Tom Kha Gai) – какосавы суп з калганам і курыцай”

Грузія: Гурулі, альбо птушка па-гурыйску (птушка, тушаная з цыбуляй і арэхамі)

«Гурулі» – гэта птушка, прыгатаваная ў гурыйскім стылі, прасцей кажучы – «птушка па-гурыйску».
Ну а гурыйцы – гэта жыхары Гурыйскага краю на захадзе Грузіі.
Героі шматлікіх анекдотаў, гурыйцы славяцца:

• дасціпнасцю,
• уменнем прыгожа выйсці з любой цяжкай сітуацыі
• талентам атрымаць на рынку найлепшыя зніжкі.

Злыя языкі, праўда, кажуць, што гурыйцы злёгку скупаватыя…
Tой, хто так гаворыць, няхай першы кіне ў мяне камень ))