Неяк у краме стаў сведкам забаўнай сцэны. У аддзеле з макаронамі маленькі хлопчык паказваў на канелоні і дапытваўся: “Мама, мама, а чаму гэтыя макароны такія вялікія? Яны ж… Read more “Італія: Канелоні з мясам (Cannelloni di carne)”
Тэг: италия
Італія (Сіцылія): Паста з баклажанамі (Pasta alla Norma)
Самая папулярная сіцылійская паста, асабліва ў Катаніі.
Крыніцы сцвярджаюць, што яе назвалі ў гонар оперы Вінчэнца Беліні «Норма».
Выглядае на тое, што гэта не жарт: кампазітар Беліні быў родам з Катаніі, а яго лірычная трагедыя ў двух актах «Норма» пасля прэм’еры ў XIX стагоддзі стала шалёна папулярнай.
Выраз «Alla Norma!» увайшоў ва ўжытак як праява навышэйшага захаплення.
Лічыцца, што менавіта так паста з баклажанамі набыла сённяшнюю назву – «Pasta alla Norma». Маўляў, каштуючы яе, наведнікі рэстаранаў не маглі стрымацца: «Гэта ж проста Норма нейкая!!!»…