Расія: Салата «Аліўе»

Назву атрымала ў гонар свайго стваральніка, шэф-кухара Люсьена Аліўе, які трымаў у Маскве на пачатку 60-х гадоў XIX стагоддзя рэстаран парыжскай кухні «Эрмітаж».

Першапачаткова салата была зусім іншай з рабчыкамі і ракавымі шыйкамі, але ж і з бульбай, і з маянэзам. А агуркі былі свежыя.

За мяжой аліўе вядомы як «руская салата»:
• Фрaнцыя: «Salade Russe»
• Іспанія: «Ensalada Rusa»
• Балгарыя: «Руска салата»
• Турцыя: «Rus Salatasi»

А ў Расіі аліўе часта немудрагеліста і сціпла называюць «мясной салатай».🙂

Ніжэй сучасны варыянт з падвэнджанай курынай паляндвіцай, замарожаным гарошкам, а таксама з марынаваным і свежым агурком.

  • мяса 250 г (гэта можа быць вяндліна, шынка, вараная кілбаса, вараны язык і г. д.)
  • зялёны гарошак 250 г (можа быць марынаваны альбо замарожаны)
  • яйкі – 2 шт.
  • морква – 2 сярэдніх
  • бульба 3-4 сярэдніх
  • агуркі/карнішоны па аб’ёме як бульбы (могуць быць салёныя, марынаваныя ці свежыя, ці ўсё разам)
  • зеляніна па жаданні (кроп, пятрушка)
  • маянэз
  • соль

Калі выкарыстоўваецца замарожаны зялёны гарошак адварыць да мяккасці.
Зварыць яйкі ўкрутую.
Зварыць бульбу і моркву да мяккасці ў злёгку падсоленай вадзе пажадана асобна, бо час варкі розны:

Нарэзаць бульбу на кубікі, адправіць у салатніцу:

Моркву нарэзаць на кубікі і адправіць у салатніцу:

Курыную паляндвіцу таксама на кубікі і ў салатніцу:

Тое ж самае са свежымі агуркамі:

І з марынаванымі агуркамі:

І з яйкамі:

Зялёны гарошак наразаць на кубікі не трэба проста дадаць у салатніцу:😉

Старанна перамяшаць:

Заправіць маянэзам, праверыць на соль:


Часама дадаюць зеляніну, але, у прынцыпе, салата самадастатковая.

💡Калі выкарыстоўваецца кансерваваны гарошак, вадкасцю можна рэгуляваць сакавітасць салаты.

Перад падачай можна дадаць дробна нарэзаную рэпкавую цыбулю. Але адразу класці яе не варта салата будзе хутка псавацца.

Можна дадаць дробна нарэзаны ачышчаны яблык (пажадана кіслы) 1 шт.


Дарэчы, адна з самых папулярных у Польшчы салатаў «Sałatka jarzynowa» (перакладаецца як «салата з гародніны») уяўляе з сябе аліўе без мяса, але з дадаткам гарчыцы.

Пакінуць каментар