Арменія: Хурджын – мяса з гароднінай у лавашы

Назва «хурджын» (Խուրջին) паходзіць ад персідскага «xurjin» – так называюць традыцыйную ўсходнюю двухбаковую сумку, звычайна ўсю такую рознакаляровую… А калі дакладней – дзве злучаныя паміж сабою сумкі, якія кладуць перамычкай на спіну каня, вярблюда, ну альбо ішака якога-небудзь.

  • мяса – 300 г – любое, але традыцыйна – бараніна, ягняціна, ялавічына альбо цяляціна
  • цыбуля рэпкавая – 1 вялікая
  • перац салодкі – 1 сярэдні
  • грыбы (шампіньёны) – 5-6 сярэдніх
  • памідор – 1 сярэдні
  • вялены памідор (па жаданні)
  • часнок – 3 зубцы
  • лаваш – 2
  • сыр (цалкам падыдзе мацарэла) – 125 г
  • сухое белае віно – 50 мл (любое сухое)
  • зеляніна – кінза, пятрушка, базілік, зялёная цыбуля
  • соль, перац, спецыі (папрыка, чабер, базілік, лаўровы ліст)

Робім хурджын з цяляціны.


Традыцыйна для хурджыну гародніну гатуюць асобна ад мяса.

Цыбулю нарэзаць на паўколцы, перац – саломкай, памідоры – на дзелькі. (Калі памідоры чэры – то палавінкамі, а калі зусім маленькія – можна пакінуць цэлымі.)
Вяленыя памідоры нарэзаць на невялікія кавалачкі, а часнок здрабніць нажом (прэс выкарыстоўваць нельга).
Шампіньёны, калі маленькія – можна пакінуць цэлымі, калі вялікія – насекчы на дзелькі.

Усіх інгрэдыентаў павінна быць прыкладна пароўну:

Добра разагрэць сумесь расліннага і сметанковага масла:

Цыбулю і перац адправіць у разагрэтае масла:

Абсмажваць да мяккасці:

Дадаць грыбы:

Злёгку абсмажыць (а можна і проста перамяшаць). Шампіньёны можна есці наогул сырымі, а хурджын будзе яшчэ запякацца:

Пакласці часнок, сушаныя і свежыя памідоры ды спецыі:

Пасаліць і злёгку абсмажыць, каб смакі змяшаліся:

Зняць з агню і адкласці.

Мяса нарэзаць на тонкія палоскі:

Старанна абсмажыць мяса (да залацістага) у сумесі сметанковага і расліннага алею:

Уліць крыху віна і тушыць да гатовасці мяса.

Тым часам зеляніну насекчы (не задробна), сыр – кубікамі:

Калі мяса прыгатуецца, пасіліць і давесці да гатовасці.

Спалучыць з гароднінай і зелянінай, перамяшаць:

Даць злёгку настаяцца, праверыць на соль, перац і спецыі – сумесь павінна мець яркі рэзкі смак.

Распусціць крыху масла, каб змазаць лаваш:

Раскласці лаваш у якой-небудзь глыбокай талерцы – напрыклад, салатніцы.
Пакласці на лаваш начынку, зверху раскласці сыр:

Загарнуць і завязаць чым-небудзь (гэта можа быць што заўгодна: зялёная цыбуля, фольга ці палоска лавашу):

Злёгку змазаць топленым маслам.

Паставіць лавашы з начынкай у духоўку, разагрэтую да 200°C, на 15 – 20 хв.

Гатова!


Гародніну цалкам можна вар’іраваць: напрыклад, замяніць грыбы на балкажан… Карацей, уключаем фантазію!


На вялікую кампанію цалкам можна зрабіць адзін вялізны хурджынышча.

Вялікі хурджын варта зрабіць з двух слаёў лавашу, а дно не зашкодзіць дадаткова ўмацаваць, інакш не удасца зняць яго з бляхі:

А далей – тое ж самае.

Пакласці начынку:

Раскласці сыр:

Чым-небудзь завязаць:

Змазаць маслам і пакласці на форму для запякання:

Запякаць тыя же самыя 15 – 20 хвілін у разагрэтай да 200°C духоўцы:

Хурджын-гігант гатовы:

Пакінуць адказ