Просты, але цікавы ф’южн з індыйска-азіяцкім прысмакам.
- курыныя сэрцы – 400 г
- цыбуля рэпкавая – 2 сярэдняга памеру
- шампіньёны свежыя – 400 г
- часнок – 4-6 зубцы
- імбір – памерам з паўтары запалкавыя пушкі
- вяршкі – 150-200 мл
- зялёная цыбуля – паўпучка
- соль, перац, спецыі (каляндра, лісце кары, куркума – можна замяніць на любую сумесь кары)
Шампіньёны нарэзаць на пласцінкі.
З курыных сэрцаў зрэзаць лішкі тлушчу:

Цыбулю нарэзаць на паўколцы:

Курыныя сэрцы абсмажыць амаль да гатовасці:

Імбір нацерці на дробнай тарцы, часнок здрабніць:

Абсмажыць у аліўкавым алеі да залацістага:

Дадаць нарэзаныя на пласцінкі шампільёны і абсмажваць яшчэ пару хвілін:

Пакласці абсмажаныя сэрцы, спецыі, соль, перац.

Уліць вяршкі (можна развесці малаком, калі трэба шмат соусу).
Тушыць да гатовасці.
Можна, але не абавязкова, дадаць у самым канцы цыбулю-парэй:

Падаваць, пасыпаўшы насечанай зялёнай цыбуляй:

Выдатна з рысам, але можна і з пастай.
Свежыя шампіньёны можна замяніць на замарожаныя, але тады іх спатрэбіцца ў паўтара разы больш.
Шампіньёны можна замяніць на вешанкі альбо шыітаке.🍄🟫