Класiчны ўкраiнскi боршч.
Спрадвечны. Нязменны.
Пераможны.
Category: Первые Блюда
Первые Блюда
Венгрыя: Суп-рагу з птушыных трыбухоў
Па-венгерску гэта называецца «Csirkeaprólék raguleves».
Суп павінен атрымацца даволі густы.
Сярэдняя Азія + Мусульманскі Усход: Кавурма-шурпа (абсмажвальная шурпа)
Кавурма (куурма) перакладаецца як «смажаны», ну а шурпа (ад арабскага شوربة — шорба) – як «суп». Такім чынам – абсмажвальны суп.
У класічным варыянце гатуецца на базе абсмажанага ў казане на курдзючным тлушчы мяса з цыбуляй.
Першапачаткова з гародніны клалі толькі цыбулю і моркву.
Пазней дадаліся бульба, памідоры, перац і ўсё астатняе.
Беларусь: Халаднік са шчаўем
На латыні шчаўе ганарліва называецца «Rúmex».
Чарнагорыя: Рыбл’я чорба (Riblja Corba) (Рыбны суп)
Класіка любога чарнагорскага рэстарана.
Азербайджан: Балык-бозбаш (рыбный суп на пару)
Як сцвярджае Encyclopædia Iranica, базба́ш (у Арменіі – «բոզբաշ», у Азербайджане – «bozbaş») перакладаецца як «шэрая галава». Назва тлумачыцца выглядам варанага мяса.
Але гэты тып базбашу – асаблівы. Робіцца ён на базе рыбы і гатуецца не надта распаўсюджаным для супоў спосабам – у паравой лазні.
У выніку атрымліваем вельмі густы суп на веееельмі моцным булёне.
ЗША, Тэхас: Чылі суп (Chile soup)
Вытворная страва ад «Чылі кон карнэ» – па сутнасці, яго варыянт з большай колькасцю вадкасці.
Часта разглядаецца нават не як самастойная страва, а як «злёгку пералілі вады»🙂.
Першапачаткова чылі суп – гэта абсмажанае і затым пратушанае мяса плюс сумесь перцаў, з дадаткам вады, часам з фасоляй і таматавай пастай. Салодкі перац, памідоры і кукурузу пачалі дадаваць значна пазней.
Дарэчы, страва «чылі кон карнэ», нягледзячы на мексіканскія карані, прыйшла не з Мексікі, як думаюць многія, а з Тэхасу. А слова «chilli» перакладаецца з мовы цэнтральнаамерыканскіх індзейцаў як «чырвоны», так што краіна Чылі тут зусім ні пры чым.
Ніжэй – варыянт з салодкім перцам, памідорамі і кансерваванай фасоляй, плюс таматы ва ўласным соку замест соусу.