Мексіка: Таматавая Сальса “Піка-дэ-гая” (Tomato salsa “Pico de gallo”)

Паводле Authentic Mexican: Regional Cooking from the Heart of Mexico, сваю назву «Pico de gallo» («дзюба пеўня» ў перакладзе) соус атрымаў з-за падабенства з птушыным кормам.😏
Але ёсць і альтэрнатыўныя версіі. Адна з іх кажа, што соўс бралі вялікім і ўказальным пальцамі, і гэта рабіла руку падобнай да пеўневай дзюбы.🤏🏼 Другая версія – што перац серана падобны да дзюбы.🐔🐓

Дарэчы, слова «Salsa» перакладаецца з іспанскай проста як «соўс», таму трэба заўсёды ўдакладняць, якая менавіта сальса маецца на ўвазе.

Гэта незаменная штука для фахітас, бурытас ці начас, але цудоўна пасуе і проста да любога смажанага на грылі мяса.

Нягледзячы на тое, што піка-дэ-гая можна рабіць з любога гатунку чылі, класічнымі лічацца зялёныя халапенья і серана. Сальсу з такім перцам часта называюць «Salsa Mexicana» («мексіканскі соўс»), ці «Salsa Bandera» («соўс сцяга»), бо памідоры, цыбуля і чылі разам складаюцца ў колеры мексіканскага сцяга.

Яшчэ сярод магчымых варыянтаў назвы піка-дэ-гая – «salsa fresca» (свежы соўс), ці «salsa cruda» (сыры соўс).

Не варта блытаць са звычайнай таматавай сальсай «salsa roja» – чырвоны соўс. Яе робяць з вараных таматаў, і на смак яна падобная да кетчупа.

Сярэдняя Азія + Мусульманскі Усход: Кавурма-шурпа (абсмажвальная шурпа)

Кавурма (куурма) перакладаецца як «смажаны», ну а шурпа (ад арабскага شوربة‎‎ — шорба) – як «суп». Такім чынам – абсмажвальны суп.

У класічным варыянце гатуецца на базе абсмажанага ў казане на курдзючным тлушчы мяса з цыбуляй.
Першапачаткова з гародніны клалі толькі цыбулю і моркву.
Пазней дадаліся бульба, памідоры, перац і ўсё астатняе.

Францыя: Качыная ножка конфі (Confit de canard)

Захоўванне мяса в расплаўленым тлушчы – адзін з самых старажытных спосабаў кансервацыі.
Прыгатаванае такім спосабам мяса можа захоўвацца да года.

Назва пайшла ад французскага слова «confire» («зацукроўваць», «марынаваць»).
Ну а слова «confire» – ад лацінскага «conficere» («рабіць», «гатаваць»). Першапачаткова «confit» азначала «зацукраваная садавіна»: адсюль і пайшлі словы «канфіцюр» і «цукерка».

Французы лічаць сапраўдным конфі толькі стравы з качкі, у скрайнім выпадку – з гуся. Усе астатнія гатункі мяса ў качыным тлушчы называюцца інакш: «en confit». Напрыклад, курыца ў качыным тлушчы будзе не «confit de poule» (курыца конфі), а «poulet en confit» – (курыца Ў конфі).

Спаржа з часнаком

Нягледзячы на тое, што класічным соусам да спаржы лічыцца галандскі, адзін з маіх любімых варыянтаў – спаржа з часнаком.

Францыя: Базавы соус «Галандскі» плюс вытворныя

Паводле легенды, гэты соус прыдумалі для галандскага караля пад час яго візіту ў Францыю ў XVII стагоддзі.А першая дакументальная згадка знайшлася ў кулінарнай кнізе Франсуа Пьер дэ ла… Read more “Францыя: Базавы соус «Галандскі» плюс вытворныя”