Блізкі Усход (левантыйская кухня): Хумус

Хумус (па-арабску حُمُّص, на іўрыце חומוס) – традыцыйная закуска левантыйскай кухні, якая ўключае ў сябе кухні Ярданіі, Лівана, Ізраіля, Ірака, Палестыны, Сірыі і паўднёвай Турцыі.

Слова «хумус» паходзіць ад арабскага «حُمُّص»‎, на лацініцы – «hummus», што і азначае «нут». Ну а паста тахіні (тахіна ці тхіна ў розных мовах) – гэта другі асноўны складнік хумусу, таму поўная яго назва на арабскай – «Хумус бі тахіні».

Самую першую згадку рэцэпта хумусу знайшлі ў Каірскіх кулінарных кнігах трынаццатага стагоддзя.

Францыя: Цыбульны суп (Soupe à l’oignon)

Цыбульны суп быў вядомы і папулярны яшчэ ў Рымскай імперыі, таму падобныя супы ёсць шмат у якіх еўрапейскіх кухнях. Напрыклад, тасканская «карабачча» ці чэшская «цыбулачка» – пра тое ж.

Сучасная французская версія гэтага супу, як сцвярджаюць знойдзеныя дакументы, узнікла ў Парыжы ў XVIII стагоддзі з ялавічнага булёну і карамелізаванай цыбулі.
Легенда ж сцвярджае, што суп вынайшаў асабіста кароль Людовік XV. Маўляў, аднойчы яму давялося нечакана заначаваць у сваім паляўнічым доміку. Высветлілася, што з ежы ў яго пад рукой толькі цыбуля, масла і шампанскае. Знаходлівы манарх засамжыў на масле цыбулю, заліў шампанскім і закіпяціў – так і атрымаўся самы першы французскі цыбульны суп.

Рэпутацыя цыбульнага супу была крыху падмочана ў сярэднявеччы. Пах цыбулі добра маскаваў пах алкаголю, і часам несвядомыя, але прыстойныя парыжане ўпотай убабахвалі ў суп кубачак-другі каньячку і без нічога ніякага праводзілі вечар у рэспектабельнай кампаніі. За гэта soupe à l’oignon заслужыў мянушку «суп п’яніц». Кубкамі мы алкаголь уліваць не будзем, але з павагі да традыцыі крыху плюхнем.😉

Эстонія: Хернэкартуліпудэр (Herne Kartulipuder) (гарохава-бульбяная каша)

Тут усё проста: «hernes» – гарох, «kartul» – бульба, «puder» – каша.

Нечаканае спалучэнне простых прадуктаў ператвараецца ў адну з найцкавейшых этонскіх страваў.

Дарэчы, слова «kartul» звычайна выкарыстоўваюць у кантынентальнай Эстоніі, а на выспах звычайна кажуць «tuhlid» (тухлід).

Чэхія: Часнэчка (Česnečka) (часнаковы суп)

Тройка найпапулярнейшых чэшскіх супоў, якія можна сустрэць практычна ў кожнай чэшскай забягалаўцы, – гэта часнэчка (česnečka), цыбулачка (cibulačka) і гуляшова палеўка (gulašova polevka).

На пытанне, калі ў Чэхіі з’явілася часнэчка, чэхі адказваюць: «Калі піва з’явілася, тады і часнэчка. На выпадак пахмелля…» Робім высновы!😉

Латвія: Свініна па-курляндску (Kurzemes strogonovs) (свініна з салёнымі агуркамі)

Кurzemes – гэтак у Латвіі называюць Курляндыю. Ну а назва «strogonovs» паходзіць ад прозвішча расійскага графа Аляксандра Строганава – таго самага, у гонар якога назвалі іншую вядомую страву, «бефстроганаў».

Дарэчы, арыгінальны рэцэпт бефстроганава (альбо ялавічыны па-строганаўску) быў страчаны, і ўсе сучасныя рэцэпты ўзноўленыя рэканструктарамі на падставе розных крыніц…

Але сёння мы не пра яго, а пра Кurzemes strogonovs.

Украіна: Боршч рыбны

Далёка не ўсе ведаюць, што ў знакамітага ўкраінскага баршчу ёсць вегетарыянская версія – рыбны боршч.

Каб смак у рыбнага баршчу атрымаўся яркі і насычаны, пажадана выкарыстоўваць скумбрыю. Якая, дарэчы, раней лавілася ў Чорным моры ў прамысловых маштабах, а ў 70-х гадах мінулага стагоддзя ўзяла і кудысьці знікла.
Але, калі не падабаецца своеасаблівы яркі смак скумбрыі, яе можна замяніць на якую-небудзь іншую рыбу.