Спадчына Аўстра-Венгерскай імперыі – чэшская мадыфікацыя венгерскага Баграч гуяша.
Крыху прасцейшая, але не менш смачная.
Аўтар: Anatol
Венгрыя: Баграч гуяш (Bogrács Gulyásleves) – суп-гуляш
«Гуяш» перакладаецца як «пастух» (паходзіць ад слова «gulya» – статак), ну а «баграч» (bogrács) азначае «кацёл». Класічная мадзярская страва пастухоў, вядомая з IX стагоддзя.
Першапачаткова гатавалася як как густое мясное рагу – «Gulyás hus», але пазней трансфармавалася ў сёрбава – «Gulyásleves», якое варылі на адкрытым агні, у кацялку, з мяса і мясцовай гародніны.
Ну а падобная да гуляша галоўная страва ў Венгрыі цяпер – гэта пёркёльт, «Pörkölt».
Дарэчы, папрыка з’явілася ў рэцэпце гуляша толькі ў XVI, а бульба і памідоры – у XVII стагоддзі.
Стравы, падобныя да венгерскага пёркёльту, але называныя «гуляшом», існуюць амаль ва ўсіх краінах Еўропы і нават у Эфіёпіі, дзе гатуюць рыбны гуляш (asa gulaš).
👆Цікавы факт: адзін з кулінарных сімвалаў Венгрыі – папрыка – набыла папулярнасць у краіне толькі пасля харчовага эмбарга на чорны перац у часе Напалеонаўскіх войн.
Азербайджан: Сырдак з рыбай (рыба ў таматава-часночным соўсе)
Сырдак з рыбай крыху менш папулярны за сырдак з баклажанамі, але не менш смачны.
«Сырдак», дарэчы, перакладаецца з талышскай мовы як «часнок» і «абсмажваць», і няма там ані сыру, ані качкі…😉
Азербайджан: Сырдак з баклажанамі (баклажаны з часнаком у таматавым соўсе)
«Сырдак» («сір» і «даг») перакладаецца з талышскай мовы як «часнок» і «абсмажваць».
Ну а талышы – адна з народнасцяў, што жывуць на тэрыторыі Азербайджана.
Найбольш папулярны сырдак – з баклажанамі, але бывае яшчэ і сырдак з рыбай.
Эстонія: Малочны суп з капустай і бульбай
Чарговы кулінарны шэдэўр з Эстоніі.
Вось толькі не любяць чамусьці эстонцы даваць назвы супам. Што кладуць, так і называюць…
Аўстрыя: Тырольскі гростль (Tiroler Gröstl)
Яшчэ адзін рэцэпт у стылі «ўчора было свята» (калі, як заўсёды па святах, ежы прыгатавалі больш чым трэба).
Карацей, калі трэба выратаваць учорашнюю смажаніну з бульбай, на дапамогу спяшаецца… Тад-дам! Сустракайце! Тырольскі Гростль!
Але трэба аддаць яму належнае – прыгатаваны без нагоды, ён ані не горшы (а мо, і лепшы) за гростль з учорашніх прадуктаў.
Мексіка: Начас (Nachos)
Начас — гэта закуска мексіканскага паходжання, якая складаецца з абсмажаных кавалачкаў кукурузнай аладкі (тарцільі), пакрытай соўсам (найчасцей сырным) альбо іншым начыннем.
Паводле легенды, страву прыдумалі ў Мексіцы, у гарадку П’едрас-Неграс, штат Каўіла. Месца дзеі — невялікі рэстаран пад назвай «El Moderno», якім кіраваў кухмістр Ігнасіа «Нача» Аная («Нача» — скарочаная форма імя «Ігнасіа»). Неяк увечары ва ўстанову завіталі сталыя кліенткі — жонкі амерыканскіх вайскоўцаў — і папрасілі што-небудзь перакусіць, хаця кухня была ўжо зачынена. Знаходлівы Игнасіа змяшаў сыр з кавалачкамі тарцільі, дадаў туды халапенья, разагрэў і падаў на стол. «Як гэта называецца?», — спыталі дамы, маючы на ўвазе страву. «Нача», — адказаў кухмістр, маючы на ўвазе сябе.
Нягледзячы на прастату ў прыгатаванні (а можа, і дзякуючы ёй), закуска імкліва набыла папулярнасць. Калі людзі жадалі замовіць яе, яны проста казалі: «Начас, калі ласка».
Сёння на радзіме начас, у П’едрас-Неграс, штогод праходзіць міжнародны фестываль начас – тры дні ў сярэдзіне кастрычніка, з канцэртамі і іншымі культурнымі мерапрыемствамі. Ну і, безумоўна, з конкурсам на самы вялікі начас.
Дарэчы, найвялікшую порцыю начас прыгатавалі ў 2012 годзе ў кампаніі Centerplate у Канзаскім універсітэце ў Лоўрэнсе, штат Канзас. Яна важыла 2127 кг і складалася з 347 кг чыпсаў нача, 184 кг сальсы, 147 кг памідораў, 416 кг мяса і бабоў і больш як 1000 кг сыра.
Ну а ў ЗША Нацыянальны дзень начас адзначаюць 6 лістапада.