Слова «фаршмак», як мяркуецца, паходзіць ад нямецкага «Vorgeschmack» – «прадчуванне», альбо ад нямецкага «Vorspeise» – «закуска».
Нягледзячы на нямецкую назву, страва з’явілася ў яўрэйскай супольнасці Усходняй Еўропы – на тэрыторыях Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі.
Фаршмак – адзіная страва яўрэйскай кухні, якая трывала ўвайшла ў савецкія кулінарныя традыцыі. Яго часта падавалі як закуску ў пралетарскіх чарачных.
Дарэчы, падобная страва (вось толькі робяць яе не з салёнай, а з абсмажанай рыбы альбо абсмажанага мяса), вельмі папулярная ў Фінляндыі. Там яе называюць «варшмак» і лічаць сваёй нацыянальнай.
А вось у польскай кухні словам «фаршмак» называюць любую закуску, якую падаюць перад асноўная стравай. Напрыклад, «фаршмак-бульбяная запяканка» – гэта нешта накшталт бульбяной бабкі з мясам і сялёдкай, а «фаршмак люблінскі» – штосьці падобнае да мяснога рагу.