Польшча: Фасоля па-брэтонску (Fasolka po bretońsku)

Назва, што гучыць вельмі па-французску, можа ўвесці ў зман наконт рэальнага паходжання гэтай стравы. Насамрэч, гэтая абсалютна польская страва мае гэтулькі ж агульнага з французскай Брэтанню, колькі і польская рыба па-грэцку – з Апенінскай паўвыспай. Гэта значыць – ніколькі.

Гісторыкі лічаць, што назва неяк звязана з Напалеонаўскімі войнами – хутчэй за ўсё, таму, што ў тыя часы ў Польшчы было папулярна ўсё французскае. Аднак ніякіх доказаў ніхто прадаставіць не можа.

Цікава, што ў Францыі ёсць падобная, але значна больш складаная страва – касуле. Ці то рагу, ці то запяканка – калі-небудзь займуся і высветлю. Вось толькі нічога агульнага ў назве ў фасолькі па-брэтонску з касуле не назіраецца…

Тым не менш, гэта смачная, недарагая і простая ў прыгатаванні страва, якая робіцца яшчэ смачнейшай на наступны дзень. Карацей, адназначна рэкамендую.

Пакінуць каментар