Францыя: Соус «Вінегрэт» (Vinaigrette)

Слова «vinaigrette» – гэта памяншальная форма французскага слова «vinaigre», альбо «воцат». Прасцей кажучы, у перакладзе – нешта тыпу «воцацік».

Гісторыкі сцвярджаюць, што соус з сумесі воцату і расліннага алею ведалі яшчэ ў старажытным Егіпце.
Тым не менш, найбольшы распаўсюд гэты соус атрымаў у XIX стагоддзі – тады яго называлі проста «французская заправа».

У класічнай французскай кухні соус вінегрэт выкарыстоўваецца як заправа для салатаў альбо як соус для падкрэслівання смаку гародніны: напрыклад, цыбулі-парэю альбо артышоку: нарэзаў, спырснуў – і ўжо значна смачней.

Пакінуць каментар