Балгарыя: Таратор – халаднік на базе ёгурту з агурком і часнаком

Балгары кажуць, што слова «таратор» прыйшло з Блізкага Усходу, хаця яго дакладная этымалогія невядомая.

Першапачаткова ў Балгарыі так называліся стравы на аснове часнаку, воцату і арэхаў. А сучасны, найбольш папулярны выгляд (на аснове ёгурту) таратор набыў ужо ў сярэдзіне XX стагоддзя.

Гэта найбліжэйшы, хаця і вадкі, сваяк густога соусу Цацыкі.

Пакінуць каментар