Тайланд: Том Кха Гай (Tom Kha Gai) – какосавы суп з калганам і курыцай

Суп называецца Tom Kha Gai, альбо Tom Kha Kai – сустракаюцца абодва варыянты.
Па-тайску назва выглядае як «้มข่าไก่».
Перакладаецца ўсё гэта вельмі літаральна: «Tom (том)» – варыць, «Kha (кха)» – калган, ён жа галангал, ну а «Gai (гай)» – гэта курыца. Карацей, суп з курыцы с калганам. Але галоўная фішка – какосавае малако.

Першая згадка супу з’явілася ў тайскай кулінарнай кнізе каля 1890 года. Быў ён тады супам з качкай – «Том кха пет». Але паступова курыца выцесніла качку: больш бюджэтна і не менш смачна.

Як любяць казаць тайцы, у гэтым супе ёсць 4 асноўныя смакі: ён салодкі, кіслы, салёны і пікантны. За пікантнасць адказвае чылі, за кіслату – лайм, за слодыч – цукар, ну а за салёнасць – рыбны соус і соль. І кожны можа падкрэсліць свой упадабаны смак і панізіць найменш улюбёны. Дарэчы, у сябе дома тайцы звычайна падкрэсліваюць салодкае.

Пакінуць каментар