Англія: Сц’ю (Stew) – на прыкладзе сц’ю з індычкі (Turkey Stew)

Тушэнне ежы (ў Агліі гэта мае назьву сц’ю) – адзін з самых старажытных спосабаў гатавання. У часе раскопак у Японіі навукоўцы знайшлі збаны са слядамі тлушчу разнастайных рыб і малюскаў. І (увага!) посуд гэты належаў да перыяду Дзёмон, г. зн. гэта было амаль 15 000 гадоў таму.

Працэс тушэння распаўсюджаны па ўсім свеце і не асабліва змяніўся з тых старажытных часоў. У Францыі ёсць рагу, у Венгрыі – пёркёльт і г. д., і ў кожнай краіне свае цікавыя нюансы.

Ну а англійскі варыянт – адзін з самых лёгкіх, з вельмі простымі інгрэдыентамі.
Для разынкі дадамо чарнасліў (соры за нясмешны жарт).

Пакінуць каментар