Па ацэнках даследчыкаў, слова «квас» паходзіць ад праіндраеўрапейскага слова «kwath», што азначае «скісаць». Вельмі падобна гэта гучыць на беларускай (квас), вугорскай (kvasz), кітайскай (kèwǎsī, альбо 格瓦斯/克瓦斯), латышскай (kvass), польскай (kwas chlebowy), румынскай (cvas), рускай (квас), сербскай (квас), украінскай (хлібний квас) і нават фінскай мовах (vaasa). Усе мовы ў алфавітным парадку, каб нікому не было крыўдна😉.
І толькі ў некаторых краінах Балтыі квас называюць проста «напой»: у Літве (gira), Швецыі (bröddricka) і Эстоніі (kali).
Упершыню квас згадваецца яшчэ ў «Аповесць мінулых часоў», напісанай дзесьці ў 1110-х гадах.
Гэтак, у час хросту Уладзіміра Вялікага ў Кіеве яснавяльможны князь занепакоіўся тым, як жа святкуе гэтую вялікую падзею найбяднейшае саслоўе:
«… і загадаў ён кожнаму жабраку і беднаму прыходзіць на княжы двор і браць усё, што патрэбна, пітво і ежу і са скарбніцы грошы. Зладзіў ён і такое: сказаўшы, што «знямоглыя і хворыя не могуць дабрацца да двара майго», загадаў падрыхтаваць калёсы і, наклаўшы на іх хлябы, мяса, рыбу, розныя плады, мёд у бочках, а ў іншых КВАС, развозіць па горадзе, пытаючы: «Дзе хворы, жабрак ці хто не можа хадзіць?». І раздавалі тым усё неабходнае»...