Салата вельмі папулярная ў Венгрыі. Яна заўсёды прысутнічае ў меню кожнай забягалаўкі з мясцовай кухняй. Не верыце – набярыце ў гугле «Uborkasalata» і паглядзіце на колькасць вынікаў.🙂
Такім жа чынам гатуюць яшчэ і памідоры з чырвонай цыбуляй, і вараныя буракі, але «uborkasalata» – гэта абсалютная класіка…
- агуркі – 300 г
- воцат (белы вінны ці яблычны) – 40 г
- вада – 100 г
- цукар – 1 ч. л.
- часнок – на смак
- соль, перац
- зеляніна – па жаданні
- смятана – 150 г – па жаданні
Ачысціць агуркі і парэзаць на тонкія колцы:

Пасаліць і пакінуць на адну гадзіну – каб пусцілі сок.

Падрыхтаваць расол: воцат развесці вадой (адзін да чатырох, ён павінен быць КРЫХУ кіславаты), пакласці цукар (павінен быць ЗЛЁГКУ саладкаваты), папярчыць і пасаліць на смак (мае быць ЗУСІМ майлд):

Агуркі злёгку адціснуць, рэшту соку зліць (можна ў асобную пасудзіну, калі шкада).
Заліць агуркі расолам.
Дадаць душаны часнок (колькі – залежыць ад пажаданай вастрыні).
Даць настаяцца паўгадзіны-гадзіну:

Расол зліць, але не зусім – агуркі павінны плаваць.
Можна пасыпаць насечанай зелянінай – пятрушкай і/альбо кропам.
Часта падаюць са смятанай:

Такога тыпу салатная заправа – вада, воцат, цукар – традыцыйная для Венгрыі.
Яна папулярная і ў Чэхіі – спадчына Аўстра-Венгрыі.
☝️Замест вады можна выкарыстоўваць разведзенае вадой белае віно, але з’явіцца характэрны прысмак.
По этому же рецепту я молодые кабачки делаю, иногда добавляю лимонный сок вместо уксуса
LikeLike