Эстонія: Суп малочны з ячнымі крупамі і бульбай

Найпросты традыцыйны эстонскі суп. Наўздагон гэткім жа суперсмачным традыцыйным эстонскім супам, як малочны суп з капустай і бульбай, малочны суп з гарохам і ячнымі крупамі і суп са свежага і кіслага малака.

Эстонія: Тухлінот (Tuhlinott) – вараная са свінінай і цыбуляй бульба

Тухлінот (Tuhlinott) — гэта лагічны працяг кілатухліда. Абедзьве назвы паходзяць ад выспавай назвы бульбы – «тухлід» (tuhlid). У кантынентальнай Эстоніі яе звычайна называюць «картул» (kartul).

Класіка старой эстонскай кухні – ніякага абсмажвання, усё менавіта варыцца.
Спецыі і зеляніна дакладна ўказаныя – толькі кроп і маяран, што дае вельмі збалансаваны смак.

Эстонія: Кілатухлід (Killatuhlid) – вараная са свінінай бульба

Кілатухлід (па-эстонску «Killatuhlid») – старажытная страва заходняй Эстоніі, выспаў Саарэмаа, Муху, Хіюмаа і г.д. Ёсць версія, што першапачаткова гэта быў суп, які пазней трансфармаваўся ў рагу з вялікай колькасцю падліўкі.

Вільям Пахлёбкін у рэцэпце кілатухліда адным з інгрэдыентаў назваў смятану. Але на розных кулінарных форумах жыхары эстонскіх выспаў кажуць, што ні пра якую смятану ў кілатухлідзе яны не ведаюць і ведаць не хочуць. Паверым менавіта ім.

Свініна, бульба, вада і соль. Бадай самы просты рэцэпт у свеце.

Эстонія: Хернэкартуліпудэр (Herne Kartulipuder) (гарохава-бульбяная каша)

Тут усё проста: «hernes» – гарох, «kartul» – бульба, «puder» – каша.

Нечаканае спалучэнне простых прадуктаў ператвараецца ў адну з найцкавейшых этонскіх страваў.

Дарэчы, слова «kartul» звычайна выкарыстоўваюць у кантынентальнай Эстоніі, а на выспах звычайна кажуць «tuhlid» (тухлід).