Цікава, што насамрэч пад гэтай назвай – «гэнсія піпкі» – хаваюцца два дэлікатэсы: фаршыраваныя гусіныя шыі і тушаныя гусіныя страўнікі.Паспрабуем разабрацца. Справа ў падзелах Польшчы.Так гістарычна склалася, што… Read more “Яўрэйская Кухня – Польшча: Рагу з гусіных страўнікаў (Gęsie pipki) — аўстрыйская версія”
Тэг: чеснок
Азербайджан: Сырдак з рыбай (рыба ў таматава-часночным соўсе)
Сырдак з рыбай крыху менш папулярны за сырдак з баклажанамі, але не менш смачны.
«Сырдак», дарэчы, перакладаецца з талышскай мовы як «часнок» і «абсмажваць», і няма там ані сыру, ані качкі…😉
Азербайджан: Сырдак з баклажанамі (баклажаны з часнаком у таматавым соўсе)
«Сырдак» («сір» і «даг») перакладаецца з талышскай мовы як «часнок» і «абсмажваць».
Ну а талышы – адна з народнасцяў, што жывуць на тэрыторыі Азербайджана.
Найбольш папулярны сырдак – з баклажанамі, але бывае яшчэ і сырдак з рыбай.
Чэхія: Часнэчка (Česnečka) (часнаковы суп)
Тройка найпапулярнейшых чэшскіх супоў, якія можна сустрэць практычна ў кожнай чэшскай забягалаўцы, – гэта часнэчка (česnečka), цыбулачка (cibulačka) і гуляшова палеўка (gulašova polevka).
На пытанне, калі ў Чэхіі з’явілася часнэчка, чэхі адказваюць: «Калі піва з’явілася, тады і часнэчка. На выпадак пахмелля…» Робім высновы!😉
Францыя: Соус «Руй» (Rouille) (маянэзна-часночны)
Руй (Rouille) – праванскі густы часночны соус для рыбных страў. Незаменны складнік супу Буябес (Bouillabaisse). Назва ў перакладзе з французскай азначае «іржа» – дзякуючы колеру, які надаюць яму каенскі перац, папрыка і шафран.
Спаржа з часнаком
Нягледзячы на тое, што класічным соусам да спаржы лічыцца галандскі, адзін з маіх любімых варыянтаў – спаржа з часнаком.