Украіна: Кулеш прасяны, плюс кулеш прасяны з курыцай

Слова «кулеш» пайшло ад венгерскага слова «кёлеш» (кoeles) – проса. Можна прыгатаваць з розных крупаў, але прасяны – гэта класіка.  Ёсць, дарэчы, беларускі кулеш – даволі вадкая… Read more “Украіна: Кулеш прасяны, плюс кулеш прасяны з курыцай”

Украіна: Агурочнік

Пераканаўчы ўкраінскі адказ рускаму расольніку.

Гэты рэцэпт я выпадкова напаткаў у кнізе «Савецкая нацыянальная і замежная кухня» аўтарства А. Ціцюнніка. Іншых згадак пра гэткі суп я нідзе і ніколі не сустракаў.
Магчыма, першапачаткова, акрамя салёных агуркоў, у яго дадавалі агурковую траву – гуркоўнік – замест шпінату/салаты.