Гісторыкі лічаць, што суп-прабацька яйлы быў прыдуманы яшчэ ў старажытнай Месапатаміі, а дакладней, у Асірыі. Але ў выніку складаных гістарычных працэсаў яйла шырока распаўсюдзіўся менавіта ў Турцыі.Акрамя… Read more “Турцыя: Суп яйла (Yayla corbasi) – ёгуртна-рысавы суп”
Тэг: турецкая кухня
Турцыя: Суп «Эзагелін», альбо суп нявесты Эза (Ezogelin Çorbası). Суп з чырвонай сачавіцы
Эзагелін перакладаецца як «Эза-нявеста».
Паводле легенды, на пачатку ХХ ст. у Анатоліі, у вёсцы Дакуз’ёл недалёка ад Газіянтэпу, жыла дзяўчына Эза. Усе вандроўнікі, праязджаючы праз вёску, захапляліся яе прыгажосцю. Але сужэнскага шчасця знешнасць ёй не прынесла: першы муж Эза, якога яна вельмі кахала, абыходзіўся з ёй жорстка і аддаваў перавагу іншай кабеце. У выніку яны развяліся.
З другім мужам Эза паехала ў Сірыю, дзе жыла ў жабрацтве, са злоснай свякрухай, а потым наогул захварэла і памерла, бо грошай на лекараў не было.
Эза стала турэцкай легендай, а яе прыгажосць і каханне да мужа дагэтуль апяваюць і аплакваюць у народных песнях і папулярных фільмах.
Ну а рэальную Эза звалі Зёхрэ Бозгеік (Зёхрэ перакладаецца як Венера). Нарадзілася яна ў 1909 годзе, у 1936 пераехала ў Сірыю, нарадзіла дзевяць дзяцей і памерла ад сухотаў у 1950-х. Вядома таксама, што адна з дачок Эза, 71-гадовая Джэліле Бозгеік, вярнулася ў родны Газіаянтэп у 2013, ратуючыся ад грамадзянскай вайны.
Пры чым тут суп? Адны кажуць, што легендарная Эза варыла яго, каб залагодзіць свякроўку, іншыя – что проста грошай было мала, вось і гатавалі «сірочы супчык». Цяпер суп Эзагелін традыцыйна падаюць нявестам на вяселлі, а ў некаторых рэгіёнах яго мае зварыць сама нявеста – каб быць каханай і шчаслівай і не паўтарыць гісторыі Эза.
Турцыя: Мерджымек чорбасы (Mercimek Çorbası) (Суп-пюрэ з чырвонай сачавіцы)
«Мерджымек чорбасы» менавіта так і перакладаецца – суп-пюрэ з чырвонай сачавіцы.
Вельмі старажытная страва, якая згадвалася яшчэ ў Старым Запавеце.
Паводле Кнігі, у Ісака было два сыны: Ісаў, старэйшы, і Якаў, малодшы.
Старэйшы сын па праве першародства меў атрымаць у спадчыну ўсю маёмасць і большасць прывілеяў свайго бацькі.
Неяк прыйшоў ён з палявання стомлены, злы і галодны, і раптам адчуў пах сачавічнага супу:
«І сказаў Ісаў Якаву: дай мне паесці чырвонага, чырвонага гэтага, бо я стаміўся.
Але Якаў сказаў: прадай мне цяпер жа сваё першародства.
Ісаў сказаў: вось, я паміраю, што мне з гэтага першародства?
Якаў сказаў: прысягні мне цяпер жа. Ён прысягнуў яму і прадаў першародства сваё Якаву.
Якаў даў Ісаву хлеба і сачавічнага супу. Ён паеў, папіў, устаў і пайшоў.
Так Ісаў занядбаў сваё першародства.»
Быццё 25:30-34
Выглядае на тое, што найдаражэйшы супчык у гісторыі атрымаўся (калі патрэбныя дэталі – Стары Запавет, чытаем пра лёсы Ісава і Якава)
Сёння гэта адзін з найбольш папулярных турэцкіх супоў. Яго можна сустрэць практычна ў кожнай забягалаўцы Стамбула.
Турцыя: Імам баялды (запечаныя з памідорамі баклажаны)
«Імам Баялды» ў перакладзе з цюркскага значыць «імам страціў прытомнасць».🙃 Легенда кажа, што аднойчы турэцкі імам пакаштаваў дзесьці страву з запечаных з памідорамі баклажанаў, і, узрушаны чароўным… Read more “Турцыя: Імам баялды (запечаныя з памідорамі баклажаны)”