Францыя: Фаршыраваныя баклажаны па-баніфасьенску, альбо па-карсіканску

У Францыі іх называюць «Aubergines à la Bonifacienne» – «баклажаны па-баніфасьенску», ну а турысты, не затлумляючы сабе галавы, часта проста кажуць «баклажаны па-карсіканску». Фірмовая страва горада Баніфача, размешчанага на паўднёвым… Read more “Францыя: Фаршыраваныя баклажаны па-баніфасьенску, альбо па-карсіканску”

Італія: Песта ала Джэнавэзэ (Pesto alla genovese, Генуэзскі песта) – песта з базіліку

Песта ала Джэнавэзэ (Pesto alla genovese) – традыцыйны соус родам з Лігурыі – прыморскай вобласці на поўначы Італіі. Яго збіраюцца ўключыць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Ужо амаль… Read more “Італія: Песта ала Джэнавэзэ (Pesto alla genovese, Генуэзскі песта) – песта з базіліку”

Італія: Паста карбанара (Pasta alla carbonara)

Калі пагугліць у інтэрнеце «pasta carbonara», часта ў каментах можна пабачыць абураныя воклічы тыпу «гэта няправільная карбанара!!!» Усё проста: традыцыйны італьянскі рэцэт даволі істотна адрозніваецца ад шматлікіх… Read more “Італія: Паста карбанара (Pasta alla carbonara)”

Францыя: Камамбер, запечаны з мёдам (Camembert au miel cuit au four)

Паводле легенды, камамбер з’явіўся ў Нармандыі дзякуючы фермершы Мары Арэль з горада Камамбер. У часе Вялікай французскай рэвплюцыі яна нібыта выратавала ад смерці святара з Бры, які адмовіўся прысягаць на вернасць новастворанай Першай французскай рэспубліцы. На знак падзякі ён адкрыў ёй сакрэт прыгатавання камамберу.

А вось згодна з гісторыяй, сапраўдным традыцыйна лічыўся толькі камамбер з НЕпастэрызаванага малака нармандскіх кароў і сырнага грыба Penicillium camemberti. Ён атрымаў французскі сертыфікат кантролю сапраўднасці паходжання, і цяпер на ім пішуць «Camembert de Normandie».

А вось камамбер з ПАстэрызаванага малака нармандскіх кароў не мае такога сертыфіката, і на ім напісана «Fabriqué en Normandie». Даўнія спрэчкі пра тое, ці варта лічыць сапраўдным такі «пастэрызаваны» камамбер, падыходзяць да завяршэння. Еўрапейскія эксперты сыходзяцца ў меркаванні, юшто новыя штамы сырнага грыба Penicillium camemberti робяць смакі сыроў з непастэрызаванага і пастэрызаванага малака практычна неадрознымі. І таму хутка абодва віды будуць лічыцца сапраўднымі камамберамі і маркіравацца як «Véritable Camembert de Normandie».

Найлепш для запякання выкарыстоўваць які-небудзь з гэтых вышэйзгаданых камамбераў, бо танныя падробкі часам проста НЕ ПЛАВЯЦЦА.

Мексіка: Начас (Nachos)

Начас — гэта закуска мексіканскага паходжання, якая складаецца з абсмажаных кавалачкаў кукурузнай аладкі (тарцільі), пакрытай соўсам (найчасцей сырным) альбо іншым начыннем.

Паводле легенды, страву прыдумалі ў Мексіцы, у гарадку П’едрас-Неграс, штат Каўіла. Месца дзеі — невялікі рэстаран пад назвай «El Moderno», якім кіраваў кухмістр Ігнасіа «Нача» Аная («Нача» — скарочаная форма імя «Ігнасіа»). Неяк увечары ва ўстанову завіталі сталыя кліенткі — жонкі амерыканскіх вайскоўцаў — і папрасілі што-небудзь перакусіць, хаця кухня была ўжо зачынена. Знаходлівы Игнасіа змяшаў сыр з кавалачкамі тарцільі, дадаў туды халапенья, разагрэў і падаў на стол. «Як гэта называецца?», — спыталі дамы, маючы на ўвазе страву. «Нача», — адказаў кухмістр, маючы на ўвазе сябе.

Нягледзячы на прастату ў прыгатаванні (а можа, і дзякуючы ёй), закуска імкліва набыла папулярнасць. Калі людзі жадалі замовіць яе, яны проста казалі: «Начас, калі ласка».

Сёння на радзіме начас, у П’едрас-Неграс, штогод праходзіць міжнародны фестываль начас – тры дні ў сярэдзіне кастрычніка, з канцэртамі і іншымі культурнымі мерапрыемствамі. Ну і, безумоўна, з конкурсам на самы вялікі начас.

Дарэчы, найвялікшую порцыю начас прыгатавалі ў 2012 годзе ў кампаніі Centerplate у Канзаскім універсітэце ў Лоўрэнсе, штат Канзас. Яна важыла 2127 кг і складалася з 347 кг чыпсаў нача, 184 кг сальсы, 147 кг памідораў, 416 кг мяса і бабоў і больш як 1000 кг сыра.

Ну а ў ЗША Нацыянальны дзень начас адзначаюць 6 лістапада.