Расія: Шчучына

Вядомы рускі кулінар канца XIX стагоддзя Ф. А. Зэст пісаў пра шчучыну:

«Мяркуючы па назве можна было б чакаць, што суп гэты гатуецца выключна са шчупака.
Насамрэч, хаця яго можна прыгатаваць і са шчупаком, звычайна бяруць для яго якую-небудзь іншую больш смачную рыбу. Чым тлумачыцца такая неадпаведнасць назвы – не ведаем…»

Літва: Жамойцкі халаднік са смажаным селядцом

Паходзіць з Жамойці на паўночным захадзе Літвы, па-літоўску назва гучыць як «zemaitijos šalta sriuba su silke».

Упершыню пакаштаваў у Паланзе, у кафэшцы «Lietuvos rytas», і быў здзіўлены і зачараваны незвычайнай свежасцю супчыка. З таго часу гэта адзін з маіх улюбёных халаднікоў.

Дарэчы, не бойцеся смажанага селядца – гэта зусім не страшна.

Беларусь: Боршч са шчаўем

Суп дзяцінства…

Часам яго рабілі на ялавічным булёне з кавалкамі мяса, але мне запомніўся менавіта гэты, вегетарыянскі варыянт.

Абсалютна самадастатковы суп, не патрабуе ніякіх адмысловых запраў, аздобаў, дадаткаў і г.д.