Францыя: Соус «Руй» (Rouille) (маянэзна-часночны)

Руй (Rouille) – праванскі густы часночны соус для рыбных страў. Незаменны складнік супу Буябес (Bouillabaisse). Назва ў перакладзе з французскай азначае «іржа» – дзякуючы колеру, які надаюць яму каенскі перац, папрыка і шафран.