Латвія: Свініна па-курляндску (Kurzemes strogonovs) (свініна з салёнымі агуркамі)

Кurzemes – гэтак у Латвіі называюць Курляндыю. Ну а назва «strogonovs» паходзіць ад прозвішча расійскага графа Аляксандра Строганава – таго самага, у гонар якога назвалі іншую вядомую страву, «бефстроганаў».

Дарэчы, арыгінальны рэцэпт бефстроганава (альбо ялавічыны па-строганаўску) быў страчаны, і ўсе сучасныя рэцэпты ўзноўленыя рэканструктарамі на падставе розных крыніц…

Але сёння мы не пра яго, а пра Кurzemes strogonovs.

Расія: Расольнік маскоўскі

Продкам рускіх расольнікаў з’яўляецца калья́ (націск на «Я»). Назва паходзіць ад фінскага kala – «рыба» – рыбны суп, звараны на агурочным расоле.

Пра даўнюю папулярнасць кальі сведчыць прымаўка: «Дзе калья – там і я».
Альбо вось цытата з «Росписи царским кушаньям» 1610 года: «На блюдо кальи с лимоны, с огурцы, а в неё куря, 10 огурцов, лимон».

Калі калья ператварылася ў расольнік – невядома. Але ў XIX стагоддзі рэцэпт ужо менавіта расольніка быў амаль у кожнай кулінарнай кнізе, прычым маскоўскі фігураваў там як адзін з самых традыцыйных і папулярных.

Класічны расольнік маскоўскі робіцца на базе курынага булёну (можна на трыбухах) і ялавічных нырак (дапушчальна замяніць на свіныя), а таксама белага карэння з зелянінай. І абавязкова запраўляецца яечным льезонам.