Нарвегія: Нарвежскі рыбны суп (Norsk fiskesuppe)

Як і абяцаў, працягваем пра малочныя супы з рыбай.

Norsk fiskesuppe першапачаткова быў простым традыцыйным супам на базе найбольш распаўсюджаных у Скандынавіі лакальных прадуктаў: булёну з рыбных костак, тлустага малака і сметанковага масла, плюс рыба. Звычайна гэта была траска, якая ў Скандынавіі лічылася самай таннай і даступнай.

Пазней у суп сталі закладваць гародніну, каб злёгку разбавіць яркі рыбны смак. А яшчэ пазней пачалі дадаваць морапрадукты (мідыі ці крэветкі) і больш дарагія гатункі рыбы (напрыклад, фарэль ці сёмгу).

Далей – сучасны варыянт: са свежай гароднінай, траской, сёмгай і мідыямі, бланшаванымі ў белым віне. Белае вінаграднае віно ў Нарвегіі заўсёды было прывазное, а таму нятаннае.

Францыя: Буябес (Bouillabaisse), альбо марсэльская юшка

Паводле гістарычных дакументаў, буябес прыйшоў у Францыю (а дакладней – у Праванс, а калі яшчэ дакладней – у Марсэль) з Грэцыі.

З хронік вынікае, што Марсэль заснавалі яшчэ ў 600 годзе да нашай эры факейскя грэкі з Блізкай Азіі, і «густы рыбны суп» нібыта згадваецца ў рукапісах тых самых грэкаў.

Італьянцы, між тым, таксама прэтэндуюць на аўтарства: паводле рымскай легенды, менавіта буябесам Венера залюляла свайго мужа Вулкана, каб паўвівацца за Марсам.

На практыцы ж справа выглядала так: марсельскія рыбакі, вярнуўшыся з рыбалкі, адразу прадавалі ўсю злоўленую буйную рыбу, а з таго, што захрасла ў сетках, варылі суп. Як правіла, гэта былі маленькія рыбінкі, крэветкі, мілюскі, кальмары і іншая драбяза.
Карацей, сіроцкая страва для бедных слаёў насельніцтва…

Цяпер у некаторых рэстаранах – да 500 еўра за порцыю на дваіх.