Рыба ў чырвоным марынадзе вельмі папулярная ў Літве – па некалькі гатункаў можна знайсці практычна ў кожнай тутэйшай краме на Мa…, Ri… Ik… і г. д.
Тэг: рыба
Усходнеславянская кухня: Бацвінка
Бацвінка – шырока распаўсюджаны на ўсходневлавянскай тэрыторыі халаднік з рэзкім вастраватым смакам на базе хлебнага квасу і маладога бураку. Звычайна падаюць яго з добрай рыбай і ракамі.… Read more “Усходнеславянская кухня: Бацвінка”
Латвія: Рыбны пудынг (Zivju pudiņš)
Калі вам надакучыла смажаная рыба, запечаная рыба, прыпушчаная рыба, вараная рыба і ўсялякія рыбныя катлеты – ёсць нагода прыгатаваць апетытны і сакавіты латвійскі рыбны пудынг. На латышскай гэта гучыць… Read more “Латвія: Рыбны пудынг (Zivju pudiņš)”
Нарвегія: Нарвежскі рыбны суп (Norsk fiskesuppe)
Як і абяцаў, працягваем пра малочныя супы з рыбай.
Norsk fiskesuppe першапачаткова быў простым традыцыйным супам на базе найбольш распаўсюджаных у Скандынавіі лакальных прадуктаў: булёну з рыбных костак, тлустага малака і сметанковага масла, плюс рыба. Звычайна гэта была траска, якая ў Скандынавіі лічылася самай таннай і даступнай.
Пазней у суп сталі закладваць гародніну, каб злёгку разбавіць яркі рыбны смак. А яшчэ пазней пачалі дадаваць морапрадукты (мідыі ці крэветкі) і больш дарагія гатункі рыбы (напрыклад, фарэль ці сёмгу).
Далей – сучасны варыянт: са свежай гароднінай, траской, сёмгай і мідыямі, бланшаванымі ў белым віне. Белае вінаграднае віно ў Нарвегіі заўсёды было прывазное, а таму нятаннае.
Фінляндыя: Калакейта/Лахікейта (суп малочны з рыбый)
«Kalakeitto» перакладаецца проста як «рыбны суп», ну а «Lohikeitto» – «суп з ласося».
Kalakeitto – суп на кожны дзень, Lohikeitto – гэта ўжо з нейкай нагоды. Ну накшталт сёння дранікі, заўтра дранікі, а вось у нядзелю – бабка са шкваркамі.
У традыцыйным варыянце ў складзе толькі вада, рыба, бульба і загушчанае мукой малако з маслам. Пазней сталі пасыпаць кропам і запраўляць цыбуляй і салерай.
Але самы галоўны фокус – калі ў Калакейта замяніць малако на вяршкі, а траску на ласося, то атрымаецца… святочны суп Лахікейта!
Азербайджан: Сырдак з рыбай (рыба ў таматава-часночным соўсе)
Сырдак з рыбай крыху менш папулярны за сырдак з баклажанамі, але не менш смачны.
«Сырдак», дарэчы, перакладаецца з талышскай мовы як «часнок» і «абсмажваць», і няма там ані сыру, ані качкі…😉