Рыба ў чырвоным марынадзе вельмі папулярная ў Літве – па некалькі гатункаў можна знайсці практычна ў кожнай тутэйшай краме на Мa…, Ri… Ik… і г. д.
Тэг: помидоры
Польшча: Фасоля па-брэтонску (Fasolka po bretońsku)
Назва, што гучыць вельмі па-французску, можа ўвесці ў зман наконт рэальнага паходжання гэтай стравы. Насамрэч, гэтая абсалютна польская страва мае гэтулькі ж агульнага з французскай Брэтанню, колькі… Read more “Польшча: Фасоля па-брэтонску (Fasolka po bretońsku)”
ЗША-Польшча: Таматавы суп (Tomato soup)
Амерыканскі таматавы суп – галоўны герой цыклу работ Эндзі Уорхала «Бляшанкі з супам Кэмбэл». На 32 палотнах – выявы 32 розных відаў (заўважце, усе супы розныя) таматавага супу фірмы «Campbell».
У ЗША таматавы суп упершыню згадваецца ў 1857 годзе ў кнізе году Элізы Лэслі «Новая кулінарная кніга».
Ну а ў Польшчы таматавы суп вядомы таксама з 19 стагоддзя, прычым вельмі папулярны дагэтуль.
Дарэчы, яшчэ адзін дзіка папулярны польскі суп – расол (rosół) – уяўляе з сябе проста адвольны булён з засмажанай цыбуляй, морквай і салерай/пятрушкай. Дык вось, польскі таматавы суп робяць практычна на базе таго ж расолу, і гэта з’яўляецца падставай для жартаў (маўляў, сённяшні таматавы суп – гэта проста пазаўчорашні расол).
Для вегетарыянскай версіі таматавага супу трэба проста замяніць мясны булён на гароднінны.
Арменія: Схторац бадражан (баклажаны з часнаком)
Страва стала папулярнай шмат у чым дзякуючы савецкім кнігам пра кухню народаў СССР.
«Схторац» (սխտոր) перакладаецца як «часнок», ну а «бадражан» (բադրիջան) – як «баклажан». Але па-армянску «баклажан» – гэта яшчэ і «смбук» (սմբուկ).
Вось і думай, як правільна…
Турцыя: Імам баялды (запечаныя з памідорамі баклажаны)
«Імам Баялды» ў перакладзе з цюркскага значыць «імам страціў прытомнасць».🙃 Легенда кажа, што аднойчы турэцкі імам пакаштаваў дзесьці страву з запечаных з памідорамі баклажанаў, і, узрушаны чароўным… Read more “Турцыя: Імам баялды (запечаныя з памідорамі баклажаны)”