Традыцыйна доўгу падаюць у якасці вясельнага супу – паміж мяснымі стравамі.Лічыцца, што доўга спрыяе паляпшэнню стрававання. Доўгу падаюць як у халодным выглядзе (часам нават не ў талерцы, а проста… Read more “Азербайджан: Доўга (Dovğasi) — кісламалочны суп з рысам і зелянінай”
Тэг: нут
Азербайджан: Кюфта-базбаш (Küftə bozbaş) – нутавы суп з фрыкадэлькамі з бараніны
Суп «кюфта-базбаш» (Küftə bozbaş) прыйшоў з цюркскай кухні, якая магутна паўплывала на кухні гэтага рэгіёну – азербайджанскую, татарскую, узбекскую, казахскую, туркменскую, мангольскую і г. д. Усё гэта тэрыторыі, якія належалі цюркскім народам альбо межавалі з месцамі іх пасялення. Амаль ва ўсіх гэтых краінах ёсць розныя варыяцыі базбашоў ці вельмі падобныя супы з іншымі назвамі.
Але менавіта ў Азербайджане кюфта-базбаш лічыцца не проста супам, а традыцыйнай нацыянальнай стравай.
Назва «кюфта», хутчэй за ўсё, паходзіць ад персідскага слова «koftan» – разбіваць, здрабняць. Ну а «bozbaş» перакладаецца як «шэрая галава» – цюркі лічаць, што менавіта да шэрай галавы падобны кавалак варанага мяса.
У цэлым, пры гэткім раскладзе «фрыкадэлька» і «шэрая галава» – наогул браты-блізняты )).
Арменія-Азербайджан: Базбаш (суп з бараніны з нутам і бульбай)
Базба́ш (у Арменіі – «բոզբաշ», у Азербайджане – «bozbaş») перакладаецца як «шэрая галава» – па выглядзе варанага мяса, як сцвярджае Encyclopædia Iranica.
Дарэчы, паводле гэтай жа энцыклапедыі, базбаш – вытворны суп ад іранскай стравы абгустэ-себзі. Хаця спосабы прыгатавання зусім розныя: абгустэ-себзі – практычна суп-пюрэ.
Заправачны суп на базе бараніны. У ім абавязкова выкарыстоўваюць нут, цыбулю і каштаны, якія абсалютна афіцыйна можна замяняць на бульбу.
У кожным рэгіёне – свой варыянт базбашу.
Пра разыходжанні – напрыканцы рэцэпта.
У Арменіі гэты суп называецца проста «базбаш», і ў яго шмат рэгіянальных відаў, плюс сезонныя – летні і зімовы.
У чым розніца – таксама раскажу напрыканцы рэцэпта.
Ну а ў Азербайджане гэты суп называюць «парча-базбаш».
Ёсць яшчэ базбаш з фрыкадэлькамі – кюфта-базбаш – і з рыбай – балык-базбаш, але гэта ўжо зусім іншыя супы па абсалютна іншых рэцэптах.