Нягледзячы на тое, што бігас быў вельмі распаўсюджаны ў сярэднявеччы на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай, ён лічыцца польскай нацыянальнай стравай і неапраўдана падзабыты на абшарах Беларусі і… Read more “Польшча + Беларусь + Літва: Бігас (Bigos, Bigusas)”
Тэг: мясо
Венгрыя: Пёркёльт (Pörkölt) — гэта тое, што палова свету памылкова называе «гуляш»
Венгерскае слова «пёркёльт» паходзіць ад старажытнага слова «pergelt», якое перакладаецца як «смажанае» і ўяўляе з сябе абсмажанае і пратушанае з гароднінай мяса.
Гэта менавіта тая страва, якую ў большасці краін Цэнтральнай Еўропы няправільна называюць «гуляш», у той час як у Венгрыі гуляш – гэта суп.
Правільна абыходзяцца з класіфікацыяй толькі ў Чэхіі і ў Славакіі – там «гуляшовай палеўкай» называюць акурат суп, а тушанае мяса слушна абазначаюць як «пёркёльт».
Аўстрыя: Тырольскі гростль (Tiroler Gröstl)
Яшчэ адзін рэцэпт у стылі «ўчора было свята» (калі, як заўсёды па святах, ежы прыгатавалі больш чым трэба).
Карацей, калі трэба выратаваць учорашнюю смажаніну з бульбай, на дапамогу спяшаецца… Тад-дам! Сустракайце! Тырольскі Гростль!
Але трэба аддаць яму належнае – прыгатаваны без нагоды, ён ані не горшы (а мо, і лепшы) за гростль з учорашніх прадуктаў.
Мексіка + США, Тэхас: Чылі Кон Карнэ (Chili Con Carne)
З іспанскага перакладаецца як «перац чылі з мясам».
Упершыню падобную страву згадалі ў 1529 годзе. Манах-францішканец Бернардына дэ Саагун апісаў тушанае мяса з прыправамі з перцу чылі, якое гатавалі ў сталіцы ацтэкаў Тэначцітлане (цяпер на яе месцы знаходзіцца сталіца Мексікі Мехіка).
Рэцэпт чылі з мясам заўважылі ў 1850 годзе ў армейскім лагеры ў Мантэрэі, на тэрыторыі цяперашняга Нуэва-Леон у Мексіцы: вяленую ялавічыну, сала, сушаны перац чылі і соль пераціралі, фармавалі з гэтай масы невялікія кубікі і пакідалі сохнуць на сонцы. Потым іх можна было размочваць і тушыць у збанках.
Ну а канкрэтна назва «Чылі кон карнэ» ўпершыню згадваецца ў кнізе 1857 года пра мексікана-амерыканскую вайну.
Не магу не працытаваць урыўку з апавядання О. Генры «Чароўны пацалунак», дзе ўзносяць хвалу непаўторнаму смаку чылі кон карнэ. Галоўны герой, аптэчны клерк Сэмюэль Танзі, – вялікі аматар гэтай стравы:
“Танзі часта па начах прыходзіў да гэтых стоек, каб пакаштаваць цудоўнага «Chili-con-carne». Страва, вынайдзеная геніем мексіканцаў, яна складалася з кавалачкаў далікатнага мяса з духмянымі травамі, багата палітых вострым чырвоным соўсам «Chili». Яго асаблівы смак, вогненная пякота падабаліся паднябенню сапраўднага паўднёўца.”
Далей Танзі сустракае мексіканца Торэса, уладальніка стойкі па продажы чылі кон карнэ, які аказываецца ні больш ні менш – несмяротным. Торэс дзеліцца рэцэптам неўміручасці:
“— Ну і што гэта за такая здаровая ежа, пра якую вы гаварылі? — спытаў Танзі. — Паслухайце мяне, — адказаў Торэс, падсоўваючыся да яго ўсім целам, і ледзь не ўлёгшыся на стальніцу. — Ну, гэта таксама «Chili-con-carne», але толькі прыгатаванае не з мяса кураняці, а з цела сеньярыты, маладой і далікатнай. Вось з чаго складаецца сакрэт. Вы павінныя есці гэткае мяса кожны месяц, але рабіць гэта да поўні, і тады вам ніколі не будзе пагражаць смерць…”
…Далей – рэцэпт чылі кон карнэ са звачайнай ялавічыны😉.
Расія: Жульeн з курыцай (Russian Chicken Julienne)
Ва ўсім свеце «жульeн» (julienne) – гэта спосаб нарэзкі гародніны тонкай доўгай саломкай.Салаты з такой гародніны называюць жульeнамі, а супы – жульeн-супамі. «Нарэзаць моркву жульен» – фраза,… Read more “Расія: Жульeн з курыцай (Russian Chicken Julienne)”