Мідыі ў кулінарыі вельмі распаўсюджаныя на паўночным узбярэжжы Еўропы, ад Брэста да самай Гаагі (дзе, уласна, і размяшчаюцца найбуйнейшыя фермы па вырошчванні мідый). Мідыі ў віне надзвычай… Read more “Бельгія + Францыя: Мідыі марыніера (Moules marinière) – мідыі ў белым віне”
Тэг: морепродукты
Нарвегія: Нарвежскі рыбны суп (Norsk fiskesuppe)
Як і абяцаў, працягваем пра малочныя супы з рыбай.
Norsk fiskesuppe першапачаткова быў простым традыцыйным супам на базе найбольш распаўсюджаных у Скандынавіі лакальных прадуктаў: булёну з рыбных костак, тлустага малака і сметанковага масла, плюс рыба. Звычайна гэта была траска, якая ў Скандынавіі лічылася самай таннай і даступнай.
Пазней у суп сталі закладваць гародніну, каб злёгку разбавіць яркі рыбны смак. А яшчэ пазней пачалі дадаваць морапрадукты (мідыі ці крэветкі) і больш дарагія гатункі рыбы (напрыклад, фарэль ці сёмгу).
Далей – сучасны варыянт: са свежай гароднінай, траской, сёмгай і мідыямі, бланшаванымі ў белым віне. Белае вінаграднае віно ў Нарвегіі заўсёды было прывазное, а таму нятаннае.
ЗША: Клэм-чаўдэр Новаанглійскі, альбо Бостанскі (New England or Boston Clam Chowder)
Клэм-чаўдэр вядомы яшчэ з XVIII стагоддзя як спадчына маракоў: саланіна (цяпер бекон) і галеты (цяпер крэкеры) былі на кожным караблі. Ну а малюскі – справа нажыўная. Па старых амерыканскіх рэцэптах гэты суп першапачаткова быў больш густы і падобны да смажаніны.
Назва «Clam chowder» складаецца з двух англійскіх словаў. «Сlam» у ЗША выкарыстоўваюць для азначэння любых прыдатных у ежу двухстворкавых малюскаў. Ну а «сhowder» (пахлёбка), у сваю чаргу, паходзіць ад французскага «Chaudiere» (вялікі рондаль).
Ёсць два асноўныя віды клэм-чаўдэраў: Новаанглійскі, ці Бостанскі клэм-чаўдэр, у які дадаюць малако, і больш малады Манхэтанскі клэм-чаўдэр, у якім прысутнічаюць памідоры.
Натуральна, прыхільнікі розных відаў клэм-чаўдэра вядуць адчайныя халівары.
Так, напрыклад, у штаце Мэн у 1939 годзе адзін палітык падаў у Палату прадстаўнікоў законапраект пра ўвядзенне крымінальнай адказнасці за дадаванне памідораў у суп з малюскамі.
У якасці пакарання вінаваты павінен быў выкапаць загадзя закапаную бочку з малюскамі ў часе прыліву, што немагчыма.
Праўда, скончылася усё звычайным конкурсам па прыгатаванні клэм-чаўдэраў, і Манхэтанскі клэм-чаўдэр быў ушчэнт разгромлены.
Такім чынам, ніжэй – Новаанглійскі, альбо Бостанскі клэм-чаўдэр.