Вельмі папулярны ў Германіі, асабліва зімой, і вельмі сытны суп.
Тэг: лук-порей
Шатландыя: Кок-а-лікі (Cock-A-Leekie) – курыны суп з цыбуляй-парэем
Уласна кажучы, назва супу цалкам адлюстроўвае яго сутнасць і перакладаецца як «певень і цыбуля-парэй».
Кок-а-лікі называюць нацыянальным супам Шатландыі. У гэтай краіне курыны суп з цыбуляй-парэем вядомы аж з XVI стагоддзя – першы такі рэцэпт датуецца яшчэ 1598 годам.
Назва ж кок-а-лікі (Cock-A-Leekie) замацавалася толькі ў XVIII стагоддзі – пад ёй суп і ўвайшоў у кулінарную кнігу Ізабэлы Бітан, вядомай англійскай журналісткі, пісьменніцы і аўтаркі адной з першых кулінарных кніг.
Ёсць версія, што курыны суп з цыбуляй з’явіўся ў Францыі, а да Шатландыі дабраўся ў XVI стагоддзі, дзе рэпкавую цыбулю проста замянілі на гастранамічны сімвал краіны – цыбулю-парэй. Мяркуючы па тэхналогіі прыгатавання, версія гэтая не надта заслугоўвае даверу. І яе НІ Ў ЯКІМ ВЫПАДКУ не варта абмяркоўваць з шатландцамі – гэта як сказаць беларусам, што дранікі прыдумалі ў Расіі.