Яўрэйская Кухня – Польшча: Рагу з гусіных страўнікаў (Gęsie pipki) — аўстрыйская версія

Цікава, што насамрэч пад гэтай назвай – «гэнсія піпкі» – хаваюцца два дэлікатэсы: фаршыраваныя гусіныя шыі і тушаныя гусіныя страўнікі.Паспрабуем разабрацца. Справа ў падзелах Польшчы.Так гістарычна склалася, што… Read more “Яўрэйская Кухня – Польшча: Рагу з гусіных страўнікаў (Gęsie pipki) — аўстрыйская версія”

Францыя: Цыбульны суп (Soupe à l’oignon)

Цыбульны суп быў вядомы і папулярны яшчэ ў Рымскай імперыі, таму падобныя супы ёсць шмат у якіх еўрапейскіх кухнях. Напрыклад, тасканская «карабачча» ці чэшская «цыбулачка» – пра тое ж.

Сучасная французская версія гэтага супу, як сцвярджаюць знойдзеныя дакументы, узнікла ў Парыжы ў XVIII стагоддзі з ялавічнага булёну і карамелізаванай цыбулі.
Легенда ж сцвярджае, што суп вынайшаў асабіста кароль Людовік XV. Маўляў, аднойчы яму давялося нечакана заначаваць у сваім паляўнічым доміку. Высветлілася, што з ежы ў яго пад рукой толькі цыбуля, масла і шампанскае. Знаходлівы манарх засамжыў на масле цыбулю, заліў шампанскім і закіпяціў – так і атрымаўся самы першы французскі цыбульны суп.

Рэпутацыя цыбульнага супу была крыху падмочана ў сярэднявеччы. Пах цыбулі добра маскаваў пах алкаголю, і часам несвядомыя, але прыстойныя парыжане ўпотай убабахвалі ў суп кубачак-другі каньячку і без нічога ніякага праводзілі вечар у рэспектабельнай кампаніі. За гэта soupe à l’oignon заслужыў мянушку «суп п’яніц». Кубкамі мы алкаголь уліваць не будзем, але з павагі да традыцыі крыху плюхнем.😉

Літва: Жамойцкі халаднік са смажаным селядцом

Паходзіць з Жамойці на паўночным захадзе Літвы, па-літоўску назва гучыць як «zemaitijos šalta sriuba su silke».

Упершыню пакаштаваў у Паланзе, у кафэшцы «Lietuvos rytas», і быў здзіўлены і зачараваны незвычайнай свежасцю супчыка. З таго часу гэта адзін з маіх улюбёных халаднікоў.

Дарэчы, не бойцеся смажанага селядца – гэта зусім не страшна.