Простая і сытная запяканка з яркім кропава-бульбяным смакам.
Тэг: картошка
Швецыя: Запечаная бульба хасельбак (Hasselbackspotatis)
У сваёй ідэі хасельбак (hasselbackspotatis) – гэта запечаная бульба, надрэзаная прыкладна на дзве траціны сваёй глыбіні на тонкія, веерападобныя лустачкі. Паводле асноўнай версіі, бульбу хасельбак прыдумалі ў… Read more “Швецыя: Запечаная бульба хасельбак (Hasselbackspotatis)”
Эстонія: Суп малочны з ячнымі крупамі і бульбай
Найпросты традыцыйны эстонскі суп. Наўздагон гэткім жа суперсмачным традыцыйным эстонскім супам, як малочны суп з капустай і бульбай, малочны суп з гарохам і ячнымі крупамі і суп са свежага і кіслага малака.
Швецыя: Бульбяная запяканка «Спакуса Янсана» (Janssons frestelse)
У Швецыі запяканка «Спакуса Янсана» — гэта амаль абавязковая страва на калядным («Джульбурд» (Julbord)) і велікодным стале («Поскбюфіе» (Påskbuffé)). Паводле адной з легенд, запяканка атрымала сваю назву… Read more “Швецыя: Бульбяная запяканка «Спакуса Янсана» (Janssons frestelse)”
Чэхія: Кулайда (Kulajda) – бульбяны суп з грыбамі
Суп родам з Паўднёвай Багеміі.
Гісторыкі лічаць, што найбольш верагоднае паходжанне назвы – ад дзеяслова «zakudlit» ці «zakulat» (загусціць, патаўсціць).
Але існуе і іншая версія яе ўзнікнення – паводле імя паўднёвачэшскай кухаркі нямецкага паходжання Адэлайды Кухавай, якое па-нямецку вымаўляецца як «Kuh Adelajde».
Якая з версій больш слушная, чэхі пакуль не вызначыліся.
У Маравіі гэты суп называюць «кудлаўкай», а ў паўднёвачэшскім раёне Пісека – «кулімайда».
Тым не менш, Інстытут чэшскай мовы бескампрамісна зацвердзіў для гэтага супу назву «кулайда». Давядзецца пакорліва пагадзіцца…
Нягледзячы на тое, што сёння асноўнымі кампанентамі лічацца бульба і грыбы, у самых старых знойдзеных рэцэптах гэтага супу грыбоў наогул не было. Але з грыбамі рэальна атрымліваецца смачней.
Эстонія: Тухлінот (Tuhlinott) – вараная са свінінай і цыбуляй бульба
Тухлінот (Tuhlinott) — гэта лагічны працяг кілатухліда. Абедзьве назвы паходзяць ад выспавай назвы бульбы – «тухлід» (tuhlid). У кантынентальнай Эстоніі яе звычайна называюць «картул» (kartul).
Класіка старой эстонскай кухні – ніякага абсмажвання, усё менавіта варыцца.
Спецыі і зеляніна дакладна ўказаныя – толькі кроп і маяран, што дае вельмі збалансаваны смак.
Эстонія: Кілатухлід (Killatuhlid) – вараная са свінінай бульба
Кілатухлід (па-эстонску «Killatuhlid») – старажытная страва заходняй Эстоніі, выспаў Саарэмаа, Муху, Хіюмаа і г.д. Ёсць версія, што першапачаткова гэта быў суп, які пазней трансфармаваўся ў рагу з вялікай колькасцю падліўкі.
Вільям Пахлёбкін у рэцэпце кілатухліда адным з інгрэдыентаў назваў смятану. Але на розных кулінарных форумах жыхары эстонскіх выспаў кажуць, што ні пра якую смятану ў кілатухлідзе яны не ведаюць і ведаць не хочуць. Паверым менавіта ім.
Свініна, бульба, вада і соль. Бадай самы просты рэцэпт у свеце.