Грузія: Чахахбілі – курыца ў таматным соусе

Чахахбілі перакладаецца як «рагу з фазана». Па-грузінску хахобі – фазан. Упершыню рэцэпт чахахбілі быў апублікаваны ў кулінарнай кнізе вядомай грузінскай пісьменніцы, паэтэсы і аўтаркі першага фемінісцкага маніфесту Барбары… Read more “Грузія: Чахахбілі – курыца ў таматным соусе”

Грузія: Чыхіртма (ჩიხირთმა) – густы мясны суп з лёгкай кіслінкай

Галоўная фішка супу – практычна поўная адсутнасць гародніны (акрамя рэпкавай цыбулі), плюс два загушчальнікі: спачатку мучная заправа, потым дадатковае загушчэнне яечна-кіслай заправай.Дарэчы, тэхніка ўзбівання яйка з чымсьці кіслым… Read more “Грузія: Чыхіртма (ჩიხირთმა) – густы мясны суп з лёгкай кіслінкай”

Грузія: Гурулі, альбо птушка па-гурыйску (птушка, тушаная з цыбуляй і арэхамі)

«Гурулі» – гэта птушка, прыгатаваная ў гурыйскім стылі, прасцей кажучы – «птушка па-гурыйску».
Ну а гурыйцы – гэта жыхары Гурыйскага краю на захадзе Грузіі.
Героі шматлікіх анекдотаў, гурыйцы славяцца:

• дасціпнасцю,
• уменнем прыгожа выйсці з любой цяжкай сітуацыі
• талентам атрымаць на рынку найлепшыя зніжкі.

Злыя языкі, праўда, кажуць, што гурыйцы злёгку скупаватыя…
Tой, хто так гаворыць, няхай першы кіне ў мяне камень ))

Грузія: Чакапулі (ჩაქაფული) (бараніна, тушаная ў цыбулі з эстрагонам і кінзой)

Чакапулі (ჩაქაფული), ці, як часам сустракаецца, «чакафулі», у перакладзе азначае «мяса ў пене». Радзімай чакапулі лічыцца Кахеція.

Звычайна робяць вясной, калі шмат свежага эстрагону і іншай зеляніны.

Чакапулі часта гатуюць на Вялікдзень і Гіяргобу – дзень святого Георгія Пераможца, апекуна Грузіі.

Першапачаткова чакапулі гатавалі без віна і рэпкавай цыбулі, проста закладвалі ў рондаль слаямі мяса з зелянінай і зялёнай алычой і тушылі да гатовасці.

Але пазней заўважылі, што рэпкавая цыбуля ўзбагачае смак мяса, а віно робіць яго больш мяккім і духмяным.