Індыя: Шахі-панір (Shahi paneer)

«Шахі панір» (Shahi paneer) – перакладаецца як «каралеўскі панір».Часам яго яшчэ называюць «панір Раджвадзі» (paneer Rajwadi) – «панір Раджы». Уяўляе з сябе кавалачкі паніру – свежага кіслага сыру ў густым сметанковым соусе з таматаў,… Read more “Індыя: Шахі-панір (Shahi paneer)”

ЗША: Дэнверскі амлет (Denver Omelet)

Дэнверскі амлет (які часам называюць яшчэ Паўднёва-заходнім альбо Заходнім амлетам) – класічны амерыканскі сняданак. Паводле адной легенды, дэнверскі амлет прыдумалі ў XIX стагоддзі каўбоі, што ганялі быдла па бяскрайніх раўнінах… Read more “ЗША: Дэнверскі амлет (Denver Omelet)”

Швецыя: Бульбяная запяканка «Спакуса Янсана» (Janssons frestelse)

У Швецыі запяканка «Спакуса Янсана» — гэта амаль абавязковая страва на калядным («Джульбурд» (Julbord)) і велікодным стале («Поскбюфіе» (Påskbuffé)). Паводле адной з легенд, запяканка атрымала сваю назву… Read more “Швецыя: Бульбяная запяканка «Спакуса Янсана» (Janssons frestelse)”

Польшча + Беларусь + Літва: Бігас (Bigos, Bigusas)

Нягледзячы на тое, што бігас быў вельмі распаўсюджаны ў сярэднявеччы на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай, ён лічыцца польскай нацыянальнай стравай і неапраўдана падзабыты на абшарах Беларусі і… Read more “Польшча + Беларусь + Літва: Бігас (Bigos, Bigusas)”

Італія: Паста карбанара (Pasta alla carbonara)

Калі пагугліць у інтэрнеце «pasta carbonara», часта ў каментах можна пабачыць абураныя воклічы тыпу «гэта няправільная карбанара!!!» Усё проста: традыцыйны італьянскі рэцэт даволі істотна адрозніваецца ад шматлікіх… Read more “Італія: Паста карбанара (Pasta alla carbonara)”

Венгрыя: Пёркёльт (Pörkölt) — гэта тое, што палова свету памылкова называе «гуляш»

Венгерскае слова «пёркёльт» паходзіць ад старажытнага слова «pergelt», якое перакладаецца як «смажанае» і ўяўляе з сябе абсмажанае і пратушанае з гароднінай мяса.

Гэта менавіта тая страва, якую ў большасці краін Цэнтральнай Еўропы няправільна называюць «гуляш», у той час як у Венгрыі гуляш – гэта суп.

Правільна абыходзяцца з класіфікацыяй толькі ў Чэхіі і ў Славакіі – там «гуляшовай палеўкай» называюць акурат суп, а тушанае мяса слушна абазначаюць як «пёркёльт».

Балгарыя: Яхнія папоўская з ялавічыны (Попска яхния с говеждо-телешко)

Слова «яхнія» паходзіць ад персідскага yagh hini (تاس کباب) – тушаны.

Яхнія ўяўляе з сябе страву з тушанага мяса і гародніны, зробленую па тэхналогіі, блізкай да абсмажвальных супоў усходняй кухні: спачатку ўсё асобна абсмажваецца, а затым усё разам тушыцца.

Турэцкі ўплыў на балгарскую кухню, так бы мовіць…

Папярэджваю: у папоўскай яхніі абавязковы інгрэдыент – цыбуля-сеянка.
А чысціць яе – проста ПЕКЛА!
Раю дастаць з антрэсолі маску для сноркелінгу…