Балгары кажуць, што слова «таратор» прыйшло з Блізкага Усходу, хаця яго дакладная этымалогія невядомая. Першапачаткова ў Балгарыі так называліся стравы на аснове часнаку, воцату і арэхаў. А сучасны,… Read more “Балгарыя: Таратор – халаднік на базе ёгурту з агурком і часнаком”
Тэг: болгарская кухня
Балгарыя: Чорба са шпінату з рысам (Спаначена супа с ориз)
Папулярны лёгкі балгарскі суп, па-балгарску «Спаначена супа с ориз».
У базавым варыянце з гародніны тут, акрамя шпінату – толькі цыбуля і морква.
Але ў сваіх рэцэптах балгары часта дадаюць часнок, хвосцікавую салеру ці памідоры, ну ці ўсё адразу.
Балгарыя: Яхнія папоўская з ялавічыны (Попска яхния с говеждо-телешко)
Слова «яхнія» паходзіць ад персідскага yagh hini (تاس کباب) – тушаны.
Яхнія ўяўляе з сябе страву з тушанага мяса і гародніны, зробленую па тэхналогіі, блізкай да абсмажвальных супоў усходняй кухні: спачатку ўсё асобна абсмажваецца, а затым усё разам тушыцца.
Турэцкі ўплыў на балгарскую кухню, так бы мовіць…
Папярэджваю: у папоўскай яхніі абавязковы інгрэдыент – цыбуля-сеянка.
А чысціць яе – проста ПЕКЛА!
Раю дастаць з антрэсолі маску для сноркелінгу…
Балгарыя: Бабовы суп па-манастырску (Боб Чорба по манастирски)
Ящчэ адiн рэцэпт балгарскага супу з фасолi ды сезоннай гародніны – бабовы суп, але па-манастырску.
Інгрэдыенты могуць змяняцца ў залежнасці ад сезону, але база – заўсёды бабы ці фасоля. Можна выкарыстоўваць як адзін гатунак, так і некалькі розных.
Дарэчы, у супах балгарскай манастырскай кухні амаль ніколі нічога не абсмажваюць і нічым не запраўляюць (акрамя воцату). Ну а калі цыбулю і моркву ўсё ж абсмажыць, а суп заправіць ёгуртам, – атрымаецца амаль звычайная боб-чорба.
Балгарыя: Бабовы суп (Боб Чорба)
Можна рабіць з любых бабовых – з сумесі бабоў і фасолі, толькі з бабоў ці толькі з фасолі.
Суп, прыгатаваны выключна са струковой фасолі, кранальна называюць «зелен боб чорба».