Кожнае лета час ад часу падыходзіць які-небудзь блізкі альбо не вельмі сваяк/знаёмы і па-змоўніцку пытае: «Вам часам кабачкі не патрэбныя? Так шмат вырасла, і такія добрыя… Можа, возьмеце парачку?»
Такім чынам, ратуем кабачкі!🦸
- кабачкі – 2-3 невялікіх
- морква – як палова кабачкоў альбо крыху менш
- цыбуля рэпкавая – як палова кабачкоў альбо крыху менш
- часнок – 2-3 зубцы на сярэдні кабачок
- тамат-паста – 0, 5 – 1 ст. л. на сярэдні кабачок
- цукар
- алей раслінны
- воцат
- соль, перац

Кабачкі ачысціць ад скуркі (калі вельмі старыя – то і ад насення), падрыхтаваць астатнюю гародніну:

Моркву і кабачкі парэзаць на дробныя кубікі (можна проста блендэрам, на сярэдняй хуткасці).
Цыбулю дробна насекчы (таксама можна блендэрам, на невялікай хуткасці).
Для часнаку выкарыстоўваць прэс:

Цыбулю, моркву і палову часнаку абсмажыць на раслінным алеі:

Пакласці тамат-пасту і яшчэ злёгку абсмажыць:

Дадаць здробненыя кабачкі і пасаліць:

Тушыць, час ад часу памешваючы, амаль да гатовасці – хвілін 40.
Калі трэба, бліжэй да канца дадаць вады, кансістэнцыя павінна быць такая… Ну як у кабачковай ікры.😉
Пакласці рэшту часнаку: чым больш часнаку на гэтай стадыі, тым больш часночная ікра атрымаецца.
Заправіць, увесь час спрабуючы на смак, перцам, воцатам і цукрам – у кожнага сваё меркаванне пра тое, якой павінна быць кабачковая ікра. Праверыць на соль, давесці да кіпення і выключыць:

Астудзіць.
Можна дадаць любую мясцовую зеляніну:


Калі патрэбна пюрэпадобная кансістэнцыя – пюрыраваць паглыбным блендэрам.
Для ўзбагачэння смаку дапушчальна падчас абсмажвання дадаць дробна насечаны салодкі перац.
☝️Дарэчы, кабачкі – гэта гатунак гарбуза, ну а цукіні – гэта проста гатунак кабачкоў, які вывелі італьянскія селекцыянеры.
У меня вопрос: почему ты указал что кабачки или лук можно блендером на СРЕДНЕЙ скорости? В моем блендере 8 скоростей (которые градуируются почему-то по 2 пункта, наверно, это был когда-то маркетинговый ход, типа 16-скоротной блендер). Так вот. Я почти все делаю на последней (самой высокой) или предпоследней скорости, за исключением если надо что-то взбить в открытой посудине, чтобы не разбрызгалось.
Чем средняя скорость блендера лучше высокой для кадачков и лука и иже сними?
LikeLike
Все просто – лук должен быть более крупным, чем кабачки с морковкой, иначе будет луковая каша и обжаривать будет нечего. У меня блендер на максимуме делает почти пюре, потому кабачки с морковкой – в середине шкалы, лук – в начале. На фото, кстати, видно, что лук крупнее.
LikeLiked by 1 person
ясно. разные блендеры работают по-разному. мой рубит одинаково на всех скоростях – лишь только медленнее либо быстрее 🙂
LikeLike
Закрываю на зиму по этому рецепту, уже второй раз
LikeLiked by 1 person