Малдова: Закуска малдаўская (брынза з цыбуляй і часнаком)

Назва, хутчэй за ўсё, прыйшла з кнігі накшталт «Кухня Малдаўскай ССР».
Тым не менш, гэта класічная закуска, якая рэгулярна сустракаецца на актуальных малдаўскіх сайтах.

Ніжэй – варыянт з зялёнай цыбуляй і кропам.

  • брынзa – 100 г
  • тварог – 100 г
  • цыбуля рэпкавая – 1 невялікая цыбуліна (пажадана браць лагодную салатную цыбулю)
  • часнок – 2-5 зубцоў
  • соль, перац (спецыі па жаданні)
  • ёгурт (калі трэба)
  • кроп – паўпучка (па жаданні)
  • зялёная цыбуля – паўпучка (па жаданні)

Кроп – перабраць, рэпкавую цыбулю – дробна насекчы.
Калі выкарыстоўваеце зялёную цыбулю – дробна нарэзаць:

Калі цыбуля завострая – апарыць кіпенем.

Брынзу і тварог (плюс, у дадзеным выпадку, зеляніну кропу) узбіць блендэрам да аднароднага стану:

Дадаць дробна насечаную цыбулю і душаны часнок, перамяшаць, заправіць соллю і чорным перцам. Спецыі – па жаданні:


Зеляніну можна браць розную – кроп, пятрушка, кінза, базілік… Разам з зелянінай можна перамолваць сцябліны маладой зеляніны, што засталіся ад перапрацоўкі.

Часам дадаюць абсмажаную цыбулю.

Выдатна пасуюць дробна насечаны памідор, перац альбо агурок. Ну ці ўсё разам 🙂

Пакінуць каментар