Хумус (па-арабску حُمُّص, на іўрыце חומוס) – традыцыйная закуска левантыйскай кухні, якая ўключае ў сябе кухні Ярданіі, Лівана, Ізраіля, Ірака, Палестыны, Сірыі і паўднёвай Турцыі.
Слова «хумус» паходзіць ад арабскага «حُمُّص», на лацініцы – «hummus», што і азначае «нут». Ну а паста тахіні (тахіна ці тхіна ў розных мовах) – гэта другі асноўны складнік хумусу, таму поўная яго назва на арабскай – «Хумус бі тахіні».
Самую першую згадку рэцэпта хумусу знайшлі ў Каірскіх кулінарных кнігах трынаццатага стагоддзя...
- нут – 1 шклянка
- тахіні – 1/3 шклянкі
- цытрынавы сок – 1/4 шклянкі (рэгулюецца паводле жадання)
- часнок – 3-4 зубчыкі (таксама колькасць па жаданні)
- аліўкавы алей – 3-5 сталовых лыжак
- соль, перац, спецыі (іх спіс ніжэй)
Нут пакінуць на ноч у халоднай вадзе:

Зварыць да мяккасці без солі (соль не дае бабовым разварыцца).
Напрыканцы пасаліць і паварыць яшчэ крыху.
Адвар пераліць у якую-небудзь пасудзіну і пакінуць – ён спатрэбіцца для давядзення хумусу да патрэбнай кансістэнцыі.
💡Калі патрэбен аднародны, як смятана, узорны прадукт, варта ачысціць вараны нут ад шалупіння, злёгку пераціраючы яго паміж далоняў. Але можна і не ачышчаць, і тады хумус проста выйдзе больш грубы.
Я заўсёды выкарыстоўваю гатовую пасту тахіні (яна злева на фота ніжэй). Але калі пад рукой будзе толькі кунжут, пасту можна прыгатаваць і самому, перацершы абсмажаны ачышчаны кунжут з дадаткам кунжутнага/аліўкавага алею. Цяпер усе інгрэдыенты ў зборы:

Тахіні і нут здрабніць (у ступцы ці блендэрам – як заўгодна), разводзячы адварам (ці вадой, калі бракуе адвару) да пажаданай кансістэнцыі:

Соль, перац, часнок і цытрынавы сок дадаваць паступова, пры гэтым перамешваць і пастаянна каштаваць:

Базавы хумус гатовы.
Падаваць, спырснуўшы аліўкавым алеем:

Ядуць хумус як закуску (чэрпаюць лавашом) альбо як дадатак да фалафелю, курыцы, рыбы, баклажанаў і г.д.
Гэта базавы рэцэпт. А ёсць маса розных рэгіянальных і аўтарскіх варыянтаў.
Вось магчымыя дадаткі да хумусу:
- смажаная цыбуля
- смажаныя/вяленыя памідоры
- салодкі перац
- агуркі
- марынаваныя агуркі
- кедравыя арэшкі
- смажаныя грыбы
- анчоўсы/рыба
- каперсы
- арэхі
- яйкі
- аліўкі
- пюрэ з гарбуза
- сыр фета,
- какао
- шпінат
- кінза
- …
І класічныя спецыі (ў парадку іх «класічнасці») :
- зіра/кумін
- кардамон
- аніс
- сумах
- фенхель
- каляндра
- папрыка салодкая/вострая
Можна дадаваць :
- пятрушка
- кмен
- мята
- …
💡Спецыі тыпу зіры ці фенхеля варта папярэдне раздрабніць у ступцы.
Некалькі прыкладаў:
Хумус з вяленымі памідорамі і сушанай цыбуляй:
Вяленыя памідоры дробна нарэзаць:

Дадаць у хумус, змяшаць са спецыямі і сушанай цыбуляй:


Хумус з салодкім перцам:
Салодкі перац дробна нарэзаць:

Дадаць у хумус, змяшаць са спецыямі:

Ну і так далей да бясконцасці…😉
вот прямо сейчас дома хумус. с вялеными помидорами. взгрустнулось чего-то.
LikeLike