Польшча: Фасоля па-брэтонску (Fasolka po bretońsku)

Назва, што гучыць вельмі па-французску, можа ўвесці ў зман наконт рэальнага паходжання гэтай стравы. Насамрэч, гэтая абсалютна польская страва мае гэтулькі ж агульнага з французскай Брэтанню, колькі і польская рыба па-грэцку з Апенінскай паўвыспай. Гэта значыць ніколькі.😁

Гісторыкі лічаць, што назва неяк звязана з Напалеонаўскімі войнами – хутчэй за ўсё, таму, што ў тыя часы ў Польшчы было папулярна ўсё французскае. Аднак ніякіх доказаў ніхто прадаставіць не можа.

Цікава, што ў Францыі ёсць падобная, але значна больш складаная страва касуле. Ці то рагу, ці то запяканка – калі-небудзь займуся і высветлю. Вось толькі нічога агульнага ў назве ў фасолькі па-брэтонску з касуле не назіраецца…

Тым не менш, гэта смачная, недарагая і простая ў прыгатаванні страва, якая робіцца яшчэ смачнейшай на наступны дзень. Карацей, адназначна рэкамендую.😉

  • сухая фасоля – 250 г (невялікая)
  • сыравялены бекон – 150 г
  • кілбаса (тыпу шлёнскай ці падвавельскай) – 200 г
  • цыбуліна – 1 вялікая
  • часнок – 3-4 зубцы
  • свежыя памідоры – 750 г (можна замяніць на консерваваныя)
  • таматная паста – 1,5 ст. л.
  • соль, перац, спецыі:
    • духмяны перац – 2-3 шт.
    • лаўровы ліст – 2 шт.
    • маяран – 1 – 1,5 ч. л.
    • салодкая вэнджаная папрыка – 0,5 ч. л.

Фасолю замачыць, пажадана на ноч.
Старанна прамыць:

Зварыць да мяккасці ў 750 мл вады з дадаткам духмянага перцу і лаўровага ліста.
Час ад часу каштаваць, пры неабходнасці – даліць вады і даварыць, бо можа трапіцца цвёрдая фасоля.
Калі фасоля амаль гатовая – пасаліць:

Ваду з-пад варанай фасолі зліць у падрыхтаваную пасудзіну і пакінуць:

Памідоры аблупіць бязлітасна і нарэзаць на кавалачкі сярэдняга памеру – важна, каб не выцек сок.
Цыбулю і часнок нарэзаць дробна, сыравялены бекон – на кубікі, кілбасу – на кавалачкі сярэдняга памеру:

Абсмажыць бекон на павольным агні да залацістай скарынкі:

Дадаць кілбасу:

Яшчэ крыху абсмажыць:


Калі трэба – дадаць масла, але звычайна хапае і выпаленага з бекону тлушчу.

Пакласці дробна нарэзаныя цыбулю і часнок:

Абсмажваць на сярэднім агні да залацістага колеру (хвілін 10):

Спалучыць з фасоляй, дадаць крыху адвару з фасолі:

Пакласці памідоры, дадаць таматную пасту, засыпаць спецыі:

Тушыць хвілін 15-20, гушчыню рэгуляваць адварам з фасолі.
Напрыканцы спраўдзіць на соль і перац.

Падаваць з хлебам:


Часам разам з памідорамі дадаюць загадзя абсмажаныя шампіньёны.👍

Пакінуць каментар